Трэнінг: Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз (рэгістрацыя да 1 чэрвеня)
Запрашаем падаваць заяўкі на бясплатны трэнінг для журналістаў вяшчальных і анлайн-медыяў "Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз".
Двухдзённы курс, засяроджаны на ўдасканаленні навыкаў рэдагавання, напісання тэкстаў і мантажу пройдзе ў Прэс-клубе 4–5 чэрвеня 2018.
Мэта заняткаў – паглыбіць навыкі журналістаў і іх медыяў. Курс паспрыяе лепшаму разуменню механізмаў прыняцця рашэнняў у Еўрасаюзе, а таксама прастымулюе ўдзельнікаў уключыць асвятленне дзейнасці ЕС у лік асноўных рэдакцыйных тэм, выкарыстоўваючы публічна даступныя элементы і крыніцы дадзеных, тэкставых і відэаматэрыялаў.
Удзельнікі будуць працаваць над гісторыяй пра спансуемы ЕС праект альбо актыўнасць, карыстаючыся матэрыяламі, даступнымі ўнутры краіны альбо анлайн. Вынікам працы мусяць стаць інфарматыўныя гісторыі, якія прыцягваюць увагу і адначасова добра дапасуюцца да фармату медыяў, якія прадстаўляюць удзельнікі. Створаныя гісторыі маюць быць апублікаванымі/ выйсці ў эфір у беларускіх медыя. Таксама яны будуць змешчаныя на платформе і сайце Open Media Hub для наступнага абмену і выкарыстання ўдзельнікамі праекта з іншых краін.
Практычны вынік семінару – арыентаванне ў шэрагу даступных інфармацыйных крыніцаў аб дзейнасці ЕС і фінансуемых саюзам праектах, якія мусяць значна спрасціць працу журналіста па дадзеных тэмах. Акрамя вызначэння еўрапейскіх і беларускіх анлайн-рэсурсаў з даступнымі для выкарыстання дадзенымі, удзельнікаў чакае шэраг практыкумаў па прасочванні за грашыма, выдзеленымі пад кантрэтныя праекты ЕС.
Трэнеры курса – экспертка ў галіне вяшчальнай і анлайн-журналістыкі Зоя Чарльз і аператар-мантажор Алік Грыгаран. Навучанне пройдзе пры падтрымцы Прэс-клуба.
У форме заяўкі на ўдзел журналісты мусяць у тым ліку прапанаваць сваю гісторыю, заснаваную на праектах і прыярытэтах ЕС у Беларусі, над якой яны будуць працаваць. Арганізатары трэнінгу просяць абраных удзельнікаў прынесці сваю апаратуру для відэаздымак і мантажу.
Каб падаць заяўку, праходзьце па спасылцы.
Дэдлайн падачы заявак – 1‑га чэрвеня 2018, 23:45.
Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам тых медыяў, якія бралі ўдзел у мінулых актыўнасцях OpenMediaHub і падпісалі з праектам мемарандумы аб супрацоўніцтве.
Праект Open Media Hub мае на мэце паляпшаць навыкі журналістаў і медыя-менеджэраў, а таксама падтрымліваць выраб аўдыёвізуальнага кантэнту і анлайн-матэрыялаў у краінах Еўрапейскага суседства. Праект рэалізуецца кансорцыўмам еўрапейскіх медыя-арганізацый, такіх як France Médias Monde, European Journalism Center, Action Global і Free Press Unlimited, на чале з Thomson Foundation.