Трэнінг па вэрыфікацыі інфармацыі (рэгістрацыя да 4 кастрычніка ўключна)
14-16 кастрычніка ў Менску ўкраінскія адмыслоўцы правядуць трэнінг па вэрыфікацыі інфармацыі для журналістаў.
Мэта трэнінгу — навучыць журналістаў беларускіх выданьняў сродкам і праграмным інструмэнтам праверкі інфармацыі на сапраўднасьць, своечасова й апэратыўна выкрываць фэйкі.
У выніку трэнінгу ўдзельнікі навучацца:
— хутка правяраць праўдзівасць візуальнага кантэнту (фота ды відэа) ў Сеціве
— аналізаваць профілі ў сацыяльных сетках для вызначэньня сапраўднасці інфармацыі, апублікаванай ад імя акаўнтаў
— вызначаць фэйкавыя навіны ды замоўныя матэрыялы
— рэагаваць на сытуацыі, калі рэдакцыя памылкова публікуе фэйкавую навіну
— карыстацца з сучасных інструмэнтаў спраўджэньня інфармацыі, якія ўжываюць такія вядомыя рэдакцыі ды каманды расьледнікаў як Bellingcat, Buzzfeed, Vicenews і г.д.
Да ўдзелу ў варштаце запрашаюцца журналісты, якія актыўна працуюць у Беларусі і хочуць палепшыць якасьць свайго кантэнту.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пакрыццё выдаткаў на праезд і пражыванне для тых удзельнікаў, якія будучь адабраныя для ўдзелу ў трэнінгу.
Кароткія біяграфіі трэнэраў і праграма прыведзеныя ніжэй.
Для таго, каб заявіцца, просім да 04.10 (уключна) запоўніць форму вось тут. Арганізатары скантактуюцца з абранымі ўдзельнікамі варштату да 05.10.
Усе пытаньні кіруйце, калі ласка, на адрас alaksiej.lavoncyk@tol.
Трэнеры:
Тарас Ількіў — журналіст і рэдактар з дзевяцігадовым досведам работы ў онлайн-медыя. Працаваў у найбуйнейшым ўкраінскім навінавым выданні Корреспондент.net шэсць гадоў, адкуль звольніўся разам з усёй рэдакцыяй у лістападзе 2013 года. У 2014‑м разам з былымі калегамі па Карэспандэнту запускаў праект Новое время, дзе да канца 2015 працаваў кіраўніком навінавага аддзела.
Цяпер працуе як трэнер і кансультант у галіне онлайн-медыя, а таксама займаецца ўласнымі праектамі. Скончыў праграму DFJ ў Магілянскай школе журналістыкі, таксама праходзіў вучобу ў лонданскім офісе Reuters.
Віталь Мароз займае пасаду кіраўніка праграм новых медыя ў ГА «Інтерньюз-Украіна», адной з самых медыйных грамадскіх арганізацый ва Украіне.
У Інтерньюз-Украіна ён адказвае за развіццё інавацыйных адукацыйных праектаў для журналістаў. Праводзіць навучанне і развівае праграмы, накіраваныя на працу онлайн-СМІ, сацыяльных медыя, лічбавай камунікацыі і лічбавай бяспекі.
У 2015 годзе разам з камандай запусціў праект Verify.org.ua для праверкі інфармацыі, цяпер працуе над онлайн-курсам па верыфікацыі для журналістаў з постсавецкай прасторы. Twitter: @insider_ua