Трэнінг па лічбавай бяспецы ад школы DSS375 (да 22 красавіка)
Школа лічбавай бяспекі Беларускага дома правоў чалавека DSS375 запрашае на трэнінг па лічбавай бяспецы супрацоўнікаў, сябраў і актывістаў праваабарончых арганізацый.
Журналісты-сябры БАЖ запрашаюцца!
Калі: субота, 12 траўня 2018 — нядзеля, 13 траўня 2018
Дзе: Вільнюс, вул. Латака, 3
Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава
Кантакт: Школа лічбавай бяспекі DSS375 ( )
Найбольшую карысць ад трэнінга атрымаюць удзельнікі, добра абазнаныя ў дзейнасці сваіх арганізацый і ва ўсіх пагрозах, якія ўзнікаюць падчас працы.
Добрае рашэнне лічбавай бяспекі немагчыма параіць звонку; толькі самі праваабаронцы, актывісты і іх арганізацыі могуць вырашыць, якія пагрозы і рызыкі для іх актуальныя і якая абарона спрацуе лепш за ўсё. Але як людзі, не абазнаныя ў лічбавых тэхналогіях, могуць самастойна распрацаваць стратэгію лічбавай абароны? Місія новага трэнінга – вырашыць гэтую праблему.
Для каго гэты трэнінг: для супрацоўнікаў, сябраў і актывістаў праваабарончых арганізацый, якія працуюць з крытычна важнай інфармацыяй, захоўваюць яе і перасылаюць; знаходзяцца пад пагрозай вобшукаў, затрыманняў, канфіскацыі тэхнікі; адмініструюць вонкавыя і ўнутраныя інфармацыйныя рэсурсы, і інш. У трэнінгу могуць прымаць удзел і тыя, хто раней быў на трэнінгах лічбавай бяспекі DSS375.
Патрабаванні: вітаецца ўдзел не меней за два чалавекі ад адной арганізацыі, пажадана — мэнэджэраў.
Што будзе на трэнінгу: трэнеры патлумачаць удзельнікам, якія рызыкі могуць быць у арганізацыі і як іх ацаніць; арганізацыя сфармулюе свае праблемы з бяспекай і прапануе магчымыя шляхі іх вырашэння — а трэнеры ацэняць рашэнні (спрацуюць яны ці не) і прапануюць інструменты для канкрэтнай сітуацыі.
Што вы атрымаеце ў выніку трэнінга: выяўленую рэальную праблему лічбавай бяспекі арганізацыі і інструменты для яе вырашэння.
Як трапіць на трэнінг: каб зарэгістравацца на трэнінг, запоўніце, калі ласка, анкету па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак — 22 красавіка.
У анкеце абавязкова пазначце, хто яшчэ з вашай арганизацыі/ініцыятывы прыме ўдзел у трэнінгу.
Калі ў вашай ініцыятыве/арганізацыі не знойдзецца ўдзельнікаў трэнінга, апрача вас, то вы не зможаце трапіць на трэнінг гэтым разам; але абавязкова напішыце нам на coordinator@dss375.org , і мы што-небудзь прыдумаем на наступны раз.
Калі вы ведаеце людзей, якім новы трэнінг лічбавай бяспекі будзе карысны, падзяліцеся з імі гэтай інфармацыяй.