• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Thomson Reuters: Журналісцкі воркшоп па асвятленні тэмаў-табу (Лондан, заяўкі — да 25 красавіка)

    Фундацыя "Thomson Reuters" запрашае журналістаў і прадстаўнікоў СМІ з развіваючыхся краін і краін пераходнага перыяда ў Лондан (Брытанія) на воркшоп "Падрыхтоўка рэпартажаў пра табу", які пройдзе 11-15 ліпеня  2016 года. Удзельнікі воркшопу даведаюцца, як асвятляць адчувальныя тэмы непрадузята і бесстаронна. Тэмы навучання: планаванне і канцэпцыя журналісцкай гісторыі, тэхніка інтэрв'ю, пошук шматлікіх крыніц для аповеду пра адчувальныя праблемы і г.д.

    Навучэнцы мусяць прапанаваць ідэі (тэмы) рэпартажаў, якія стануць фокусам навучальнай праграмы. Падчас інтэнсіўнага воркшопу ў Лондане ўдзельнікі маюць развіць і ўдасканаліць ідэі навінных гісторый і заявіць іх рэдакцыйнай камандзе журы фундацыі «Thom­son Reuters».

    Кандыдаты мусяць:

    - працаваць у нацыянальных медыя ў краінах, Што развіваюцца, альбо краінах пераходнага палітычнага перыяду;

    - вольна валодаць ангельскай мовай;

    - мець досвед працы ў медыяарганізацыі на працягу мінімум 1 года ва ўмовах поўнай занятасці (фрылансеры таксама могуць удзельнічаць). Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у медыя любой формы (друк, ТБ, радыё, анлайн) і маюць матывацыю да бесстаронняга асвятлення адчувальных тэмаў.

    Арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу і сутачныя.

    Каб падаць заяўку, неабходна:

    - прадставіць 2 прыклады з сваіх матэрыялаў (памер файла — максімум 5 Мб);

    - даслаць ліст-дазвол ад рэдактара медыя (СМІ) са згодай на ўдзел у навучальнай праграме і публікацыю/распаўсюд навінных гісторый пасля завяршэння воркшопу;

    - прапанаваць навінную гісторыю па тэме, якая зрэдку асвятляецца ў роднай краіне.

    Дэдлайн — 25 красавіка 2016 года.

    Падаць заўку неабходна на гэтай старонцы.

    Больш інфармацыі пра воркшоп — тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці