Сусветны медыяфорум Deutsche Welle (да 17 красавіка)
12 красавіка 2016
13-15 чэрвеня 2016 года ў Боне (Германія) пройдзе Сусветны медыяфорум Deutsche Welle. На канферэнцыю запрашаюцца прафесіяналы ў сферы медыя і СМІ з усяго свету для абмеркавання пытанняў, звязаных з глабалізацыяй. Сёлета тэма форуму - "Медыя. Свабода. Каштоўнасці".
Выданне Orange Magazine — праект European Youth Press (EYP) — прапануе стыпендыі на асвятленне падзеі.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на вандроўку, харчаванне і пражыванне падчас форуму.
Заяўкі на стыпендыі могуць падаць журналісты і фатографы ва ўзросце 18–30 гадоў.
Дэдлайн — 17 красавіка 2016 года.
Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Telegram-канал Ігара Тышкевіча прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
07.03.2024
Як у бягучых умовах журналісты засноўваюць уласныя медыя: распавядаем на прыкладзе Not Today
06.06.2024
Каханне перамагае ўсё. Гісторыя палітзняволеных журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай
06.11.2024
Памёр відэааператар Сяргей Чырык
27.12.2023