Сусветны конкурс для СМІ па асвятленні пытанняў працоўнай міграцыі і справядлівага найму (да 31 кастрычнiка)
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) абвяшчае чацвёрты сусветны медыя-конкурс па асвятленні працоўнай міграцыі.
Гэта важна, бо часта здараецца, што СМІ спрыяюць распаўсюду таксічнага грамадскага меркавання, заснаванага на скажоным разуменні пытанняў нацыянальнасцi, краіны паходжання, гендэру і міграцыйнага статусу, што ўзмацняе забабоны, нецярпімасць і стыгматызацыю працоўных — мігрантаў і членаў іх сем’яў.
Зважаючы і на негатыўныя аспекты (напрыклад , на суворую рэальнасць эксплуатацыі і парушэнні правоў чалавека і працоўных правоў), просім заяўнікаў зяртаць увагу і на пазітыўны ўнёсак працоўных мігрантаў у краіны свайго паходжання, транзіту і працы, а таксама тое, як справядлівая і празрыстая практыка найму можа спрыяць пераварэнню міграцыі ў станоўчы досвед для ўсіх. Конкурс будзе супрацоўнічаць з кампаніяй ААН «РАЗАМ», скіраванай на заахвочванне міжнародных дзеянняў у садзейнічанні недыскрымінацыі і рашэнне праблемы росту ксенафобіі ў адносінах да уцекачоў і мігрантаў.
Працы прыймаюцца з 14 верасня да 31 кастрычніка 2018 года. Запрашаем прафесійных журналістаў і фатографаў прадставіць максімум дзве працы, у любой з наступных дзвюх катэгорый:
-
Асвятленне ў СМІ (артыкулы ў прэсе і Інтэрнэце, радыё-працы)
-
Фотарэпартаж / мультымедыя
Прымаюцца артыкулы памерам да 8000 слоў, а радыёзапісы — да 10 хвілін. Для катэгорыі «Фотарэпартаж / мультымедыя можна даслаць да 3‑х фота разам з подпісамі. Пададзеныя матэрыялы павінны быць апублікаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2017 года да 31 кастрычніка 2018 года.
Усяго будзе абвешчана чатыры пераможцы (па адным на кожную катэгорыю, у кожнай тэматычнай вобласці), якія атрымаюць па $ 1000.
Для ўдзелу ў конкурсе, калі ласка , запоўніце онлайн форму да 31 кастрычнiка 2018 года (да 23:59, па цэнтральнаеўрапейскім часе). Артыкулы прымаюцца на трох мовах: Англійская, французская і гішпанская. Артыкулы на іншых мовах будуць прымацца пры прадстаўленні перакладу на адну з трох моў, згаданых вышэй. Пераможцы будуць афіцыйна абвешчаныя 18 снежня.