Судовая сістэма ў Беларусі за 3 гадзіны — новы анлайн курс!
Якія бываюць у Беларусі суды? Што такое справядлівы суд? Хто можа трапіць на судовыя паседжанні і ці варта гэта таго?
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta распрацавала анлайн курс «Суды ў Беларусі і як за імі назіраць» і мы прапануем прайсці яго на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта ўжо зараз!
Вам дакладна спатрэбіцца гэты курс, калі вы:
● пачынаеце вывучаць права і хочаце ўбачыць рэальны судовы працэс
самастойна;
● валанцёрыце ў праваабарончых арганізацыях і вам трэба больш ведаў;
● сутыкаліся з судовымі працэсамі і хочаце капнуць глыбей;
● хочаце ведаць, як функцыянуюць дзяржаўныя органы.
Навошта гэты курс?
Суды — гэта частка дэмакратычнага грамадства. Яны працуюць для нас, і нашыя падаткі ідуць на іх функцыянаванне. Мы прапануем даведацца бліжэй, як усё гэта ўладкавана. Для гэтага зусім не патрэбны дыплом аб юрыдычнай адукацыі! У курсе можна атрымаць як агульную тэарэтычную інфармацыю, так і мноства практычных навыкаў, якія дапамогуць прыходзіць у суды і разумець, што адбываецца.
Таксама гэта добры пачатак для ўзаемадзеяння з праваабарончымі арганізацыямі і рэгулярнага маніторынгу судоў па распрацаванай метадалогіі.
Структура курса:
Курс складаецца з шасці модуляў:
1. Уводзіны,
2. Што такое справядлівы суд? Міжнародныя стандарты правоў чалавека,
3. Судовая сістэма ў Беларусі,
4. Назіранне за судамі і маніторынг,
5. Прыклады працэсаў для назірання,
6. Практычныя парады па назіранні.
У модулях ёсць невялікія відэаматэрыялы ў форме лекцый, інтэрв’ю і парадаў, тэксты для чытання, спасылкі на дадатковую літаратуру і тэсты для самакантролю. Таксама вы можаце камунікаваць з распрацоўшчы_цамі курсу і іншымі слухач_камі ў телеграм-чаце і атрымаць вопыт практычнага назірання.
Усяго курс зойме каля 3 гадзін.
Відэаанонс: https://www.youtube.com/watch?v=_deRfYzLbdw