«Сучасная фатаграфія без фотаапарата». Публічная лекцыя Андрэя Лянкевіча (19 студзеня, 17:00)
Лекцыя прысвечана новым тэндэнцыям ў сучаснай фатаграфіі, якія пашыраюць разуменне фатаграфіі, пазіцыі і ролі фатографа. А менавіта як выявы, зробленыя з дапамогай камер Google (тэхналогіі Google Street view), ці фота для кампутарных гульняў, можна выкарыстоўваць у сучаснай фатаграфіі.
ГА «БАЖ» запрашае на публічную лекцыю вядомага беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча на тэму «Сучасная фатаграфія без фотакамеры» фотажурналістаў, а таксама студэнтаў журналістыкі.
Слухачы пазнаёмяцца з творчасцю аўтараў, якія працуюць у гэтым напрамку: Aixia Li, Denis Darzacq, Roger Ballen, Siarhej Hudzilin, Jon Rafman, Michael Wolf.
«Расколотое общество в стране, застрявшей между традицией и постмодерном». Публичная лекция эксперта НИСЭПИ Сергея Николюка (18 января, 17:00)
Падчас лекцыі будуць закранутыя пытанні легалізацыі падобных малюнкаў, а таксама асветленыя спосабы перакладу лічбавых малюнкаў, створаных камерамі назірання, у традыцыйныя формы фатаграфіі на прыкладзе праектаў сучасных фатографаў, якія працуюць з жанрам партрэта, выкарыстоўваючы здымкі камер знешняга назірання і камер Google.
Таксам разгледзім разнастайныя падыходы ў сучаснай фатаграфіі, у аснове якіх ляжыць прысваенне або запазычанне фотаздымкаў, выкарыстанне выяваў, да стварэння якіх фатограф не датычны. У прыватнасці, выкарыстанне архіўных фотаздымкаў (у тым ліку сямейных), знойдзеных фотаздымкаў. Слухачы пазнаёмяцца з прыкладамі праектаў сучасных фатографаў, якія працуюць у гэтым напрамку: Ali Mobasser, Andreas Olesen, Martina Bacigalupo, Thomas Dworzak.
На лекцыі таксама пройдзе абмеркаванне этычных аспектаў і аўтарскага права ў выпадку фатаграфічнай апрапрыяцыі, у залежнасці ад тэрыторыі, на якой зробленыя фатаграфіі, дзе яны будуць выкарыстаныя і выстаўленыя.
Час: 19 студзеня (пятніца), 17:00 – 19:00
Наведванне лекцыі бясплатнае, але колькасць месцаў абмежаваная.
Таму Вам неабходна падаць заяўку на ўдзел ДА 15 СТУДЗЕНЯ