Стыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship (дэдлайн — 4 сакавіка)
Праграма ад Free Press Unlimited разлічана на тых, хто плануе развіваць трансгранічныя сумесныя праекты ў журналістыцы. Добрае веданне англійскай мовы абавязковае.
Падаць заяўку могуць як штатныя, так і пазаштатныя журналісты з розным досведам працы. Праграма разлічана на пяць месяцаў анлайн-навучання і асабістых сустрэч. Заняткі пройдуць з красавіка па жнівень 2024 года.
Праграма ўключае:
-
стартавую сустрэчу 23–24 траўня 2024 года ў Еўропе;
-
прасунуты курс па сумеснай журналістыцы ў ліпені 2024 ў Еўропе;
-
анлайн-навучанне (красавік — жнівень 2024 г.), сесіі будуць праходзіць кожны чацвер з 10:00 да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе;
-
настаўніцтва — стыпендыяты будуць мець доступ да настаўнікаў з вялікім досведам у сумеснай і/або расследавальніцкай журналістыцы.
Дэдлайн падачы заявак — 4 сакавіка 2024 года
Удзельнікі праграмы атрымаюць практычны вопыт сумеснай распрацоўкі праектаў, а таксама кантакты і падтрымку калег-журналістаў і прафесіяналаў.
Паспяховыя стыпендыяты змогуць падаць заяўку на трансгранічныя сумесныя гранты. Усяго будзе дзесяць грантаў на суму 10 000 еўра кожны. Праекты павінны быць рэалізаваны ў перыяд са снежня 2024 года па чэрвень 2025 года.
Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы
Па дадатковых пытаннях пішіце на пошту ciji@freepressunlimited.org
Free Press Unlimited — міжнародная арганізацыя па абароне свабоды прэсы, якая падтрымлівае сродкі масавай інфармацыі і журналістаў па ўсім свеце. Супрацоўнічае з больш за 300 мясцовымі медыяпартнёрамі ў больш чым у 50 краінах.