Стыпендыя імя Мары Міндэрман ад Брэменскага рэгіянальнага аб’яднання Нямецкай асацыяцыі журналістаў (да 31 кастрычніка)
Брэменскае рэгіянальнае аб’яднанне Нямецкай асацыяцыі журналістаў (DJV) абвяшчае ў 2023 годзе першы конкурс на стыпендыю імя Мары Міндэрман у памеры 5000 €. На яе могуць разлічваць прафесійныя альбо былыя журналісты і журналісткі, якія былі змушаныя пакінуць сваю краіну. Рэгіянальнае аб’яднанне DJV у Брэмене хоча дапамагчы спецыялістам, якія жывуць у эміграцыі, самастойна рэалізаваць журналісцкі праект на свой выбар.
Стыпендыя адкрытая для калегаў любога гендэрнага самавызначэння. У першую чаргу стыпендыя адрасаваная журналіст(к)ам і публіцыст(к)ам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ўцекач(к)ам з краінаў, у якіх адсутнічае свабода прэсы. Падставай з’яўляецца штогадовая справаздача «Рэпарцёраў без межаў» за 2022 год. Асаблівая перавага будзе аддавацца выпадкам пераследу па гендэрнай прыкмеце.
Зацікаўленыя калегі могуць падаваць заяўкі з 15 верасня да 31 кастрычніка 2023 года. Пераможца будзе абвешчаны(а) 9 снежня, у дзень нараджэння Мары Міндзерман.
Каб падаць заяўку неабходна даслаць:
- тэму сваёй працы,
- экспазыцыю (адна старонка фармату А4, максымум 3500 знакаў), пажадана на ангельскай мове,
- рэзюмэ.
Дакументы прымаюцца толькі ў фармаце PDF па электроннай пошце info@djv-bremen.de
Рашэнне пра прысуджэнне праектнай стыпендыі выносіць незалежнае журы шляхам адбору. Аспрэчыць вынікі праз суд немагчыма. Узнагародны фонд будзе выплачвацца дванаццаццю штомесячнымі траншамі (11 х 400 еўра, 1 х 600 еўра). Падчас рэалізацыі праекту пераможца будзе карыстацца падтрымкай ад DJV Брэмен. Вынікі працы будуць прэзэнтаваныя на публічнай імпрэзе ў снежні 2024 года.
Калі вы маеце дадатковыя пытанні, калі ласка, звяжыцеся з офісам DJV у Брэмене: info@djv-bremen.de