Стыпендыя для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі (Нью-Ёрк, да 1 ліпеня)
20 чэрвеня 2016
Цэнтр прадпрымальніцкай журналістыкі Tow-Knіght (Злучаныя Штаты) і Вышэйшая школа журналістыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрку прапануюць стыпендыю для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы — з 17-га студзеня па 19-га траўня 2017 года.
Удзельнікі праграмы будуць распрацоўваць уласныя праекты, звязаныя з медыя/журналістыкай/Сецівам (прыстасаванні, анлайн-сервісы, вэб-сайты і г.д.), а таксама наведваць заняткі. Па заканчэнні праграмы стыпендыяты прадставяць свае праекты журналістам ды інвестарам.
Дэдлайн падачы заяўкі на праграму — 1 ліпеня 2016 года. Падрабязней — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Блогера Аляксандра Ігнацюка вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, вымагальніцтве і паклёпе
11.03.2024
«Не скажу, дзе буду працаваць, бо мне сорамна». Высвятляем, ці варта ісці на журфак БДУ і якія існуюць альтэрнатывы
27.06.2024
Першы прэзідэнт Літвы прамаўляў прысягу ў тым ліку па-беларуску. На якіх прыкладах беларусам і літоўцам лепш зразумець адзін аднаго
14.12.2023
«Спазнаў беларускасць праз NRM і Znich». Як польскі журналіст усвядоміў сябе беларусам
05.06.2024