Стыпендыя ад Еўрапарламента для праваабаронцаў. Дэдлайн — 7 студзеня 2019 года
Еўрапарламент прапануе ў межах праграмы Сахарава 14 праваабаронцам з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, магчымасць прайсці два тыдні інтэнсіўнага навучання ў Брусэлі і Еўрапейскім міжуніверсітэцкім цэнтры па правах чалавека і дэмакратызацыі ў Венецыі. Праграма праводзіцца штогод з 2016 года.
У рамках стыпендыі Сахарава праваабаронцы будуць пашырыць свае веды аб ЕС і міжнародных структурах у галіне правоў чалавека, палітыцы і механізмах развіцця патэнцыялу, па прапагандзе і пазітыўных зменах у галіне абароны правоў чалавека.
Стыпендыянты будуць мець магчымасць сустрэцца з членамі Парламента ЕС, службовымі асобамі ўстаноў ЕС і брусэльскімі НДА.
У Венецыі стыпендыяты будуць залічаныя ў Венецыянскую Школу EIUC аб правах чалавека, што спалучае ў сабе акадэмічнае навучанне і абмен досведам.
Кандыдаты на атрыманне стыпендыі мусяць пацвердзіць сваю датычнасць да працы ў галіне правоў чалавека, мець высокі ўзровень валодання англійскай мовай.
Апошні тэрмін падачы заявак — 7 студзеня 2019 года апоўдні па часе Брусэля (CET).
Больш падрабязна пра праграму можна прачытаць ТУТ.