• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (дэдлайн — 31 жніўня)

    Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.

    Стыпендыя Яна Пэры для фотажурналістаў

    Стыпендыя імя Яна Пэры дапаможа маладым фотадакументалістам рэалізаваць уласны праект і атрымаць падтрымку прафесіяналаў.

    Сёлета ў конкурсе прысуджаюцца два прызы: узнагарода імя Тома Стоддарта за выдатныя дасягненні і грант імя Яна Пэры. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць 10000 брытанскіх фунтаў, фотаабсталяванне Canon, настаўніцтва вядомых фатографаў і іншыя прызы.

    Удзельнікі павінны прадставіць партфоліё і апісанне праекту, над якім яны будуць працаваць, калі выйграюць грант.

    Журы аддасць перавагу праектам, у якіх фотажурналістыка і дакументальная фатаграфія будуць выкарыстоўвацца, каб узнімаць важныя сацыяльныя гуманітарныя праблемы.

    Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2024 года.

    Больш інфармацыі пра конкурс па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці