Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда 2016–2017 (Да 1 сакавіка)
Кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Арменіі, Грузіі, Азербайджана, Кыргызстана могуць удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме імя Лэйна Кіркланда ў 2016-2017 навучальным годзе. Праграма заснавана Польска-амерыканскай Фундацыяй Свабоды і ажыццяўляецца Фундацыяй "Адукацыя дзеля дэмакратыі".
Праграма прызначана для маладых лідараў, зацікаўленых у развіцці дэмакратыі, эканомікі ды грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах і рэгіёне.
Навучанне ўключае 2‑семестравы курс у польскіх універсітэтах (у Варшаве, Кракаве, Познані, Любліне, Вроцлаве) і 2‑тыднёвую стажыроўку ў дзяржаўнай або прыватнай установе.
Адукацыйная праграма ажыццяўляецца па наступных дысцыплінах:
эканоміка і менеджмент, дзяржкіраванне (урад, мясцовая адміністрацыя), кіраванне і менеджмент (бізнес, недзяржаўныя арганізацыі, ахова навакольнага асяроддзя, культура, ахова здароўя, адукацыя), права, грамадскія навукі (сацыяльная псіхалогія, сацыялогія), палітычная навука ды міжнародныя адносіны, журналістыка, палітыка развіцця.
Запрашаюцца:
- эксперты, палітыкі, дзяржслужбоўцы,
- прадпрымальнікі і менеджэры,
- лідары няўрадавых арганізацый, культурніцкія дзеячы і прамоўтары актыўнага грамадзянскага ўдзелу,
- выкладчыкі ўніверсітэтаў,
- журналісты.
Кандыдаты мусяць:
- быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках — дапушчальна да 40 год),
- пастаянна пражываць і быць грамадзянінам Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Арменіі, Грузіі, Азербайджана ці Кіргізіі,
- мець вышэйшуую адукацыю (ступень магістра),
- валодаць прафесійным досведам (тэрмін мінімум 2 гады),
- валодаць польскай мовай, каб наведваць лекцыі ды семінары і быць здольным падрыхтаваць дыплом (узровень B1), альбо ангельскай мовай (пры выбары спецыфічнай навучальнай праграмы, узровень мінімум А1).
Вітаюцца кандыдаты, якія дагэтуль не навучаліся ў Польшчы і маюць значныя дасягненні. Штомесяная стыпендыя складае 1,8 тыс. польскіх злотых.
У дадатак стыпендыятам аплочваецца кошт навучання, пражыванне, страхоўка, візы, транспартныя выдаткі, часткова падарожжа.
Пачатак навучання — сярэдзіна верасня 2016 года.
Дэдлайн — 1 сакавіка 2016 года.
Падрабязнасці - тут.