• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыі DW Akademie для беларускіх журналістаў (дэдлайн — 31 траўня)

    Адкрыты набор на стыпендыю ў межах адукацыйнай праграмы Space for Free­dom ад Deutsche Welle Akademie. Як пазначае Press Club Belarus, праграма прадугледжвае стыпендыі для беларускіх журналістаў і медыйшчыкаў у рэлакацыі, якія працуюць ці збіраюцца працаваць над уласным праектам.

    стыпендыі DW Akademie для беларускіх журналістаў

    Ілюстрацыя: Space for Free­dom

    Што можа быць праектам?

    Публікацыя або серыя публікацый, аб’яднаных адной тэмай, аўдыёвізуальны журналісцкі праект, журналісцкае расследаванне, інавацыйны фармат дыстрыбуцыі і інш.

    Праект павінен быць рэалізаваны да завяршэння праграмы падтрымкі.

    Хто можа падаць заяўку:

    ● штатныя супрацоўнікі рэдакцый, якія працуюць над уласным праектам;
    ● журналісты-фрылансеры;
    ● медыйшчыкі з уласным праектам.

    Сярод тых, хто падаў заяўку, будзе праводзіцца адбор.

    Праграма

    Праграма разлічана на тры месяцы ў перыяд з 1 ліпеня па 30 верасня 2024 года з магчымым часовым зрухам для асобных удзельнікаў, якія знаходзяцца ў працэсе рэлакацыі, максімальна — да снежня 2024 года.
    Што чакае стыпендыятаў:

    ● абавязковы ўдзел у двух модулях адукацыйнага курса (афлайн або анлайн);
    ● ментарскія кансультацыі;
    ● юрыдычныя кансультацыі, якія тычацца рэлакацыі, па запыце;
    ● стыпендыя ў памеры 1500 еўра ў месяц (сума пазначана да выліку падаткаў, якія будуць залежаць ад статусу знаходжання ў краіне).

    Адабраныя ўдзельнікі пройдуць абавязковае навучанне ў адукацыйным курсе.

    Падаць заяўку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці