Стыпендыі для СМІ на асвятленне праблем бяспекі і траўматызму (да 25 ліпеня)
Міжнародныя цэнтр для журналістаў (ICFJ) пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO) прымае заяўкі журналістаў на ўдзел у стыпендыяльнай праграме па асвятленні пытанняў бяспекі.
Праграма ўключае наведванне 12‑й Сусветнай канферэнцыі па папярэджванні траўматызму і спрыянні бяспецы, якая пройдзе ў фінскім горадзе Тамперэ 18–21 верасня 2016 года.
Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай.
Арганізатары набіраюць 12 журналістаў, якія спачатку наведаюць семінар па прафілактыцы траўматызму (17–18 верасня 2016 года), а потым будуць асвятляць канферэнцыю па бяспецы. Прымаючы бок аплочвае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме (пражыванне, рэгістрацыйны ўнёсак, дарога і да т.п.).
Суіскальнікі маюць прэзентаваць задуму журналісцкага праекта, які прысвечаны праблемам бяспекі і траўматызму і мусіць быць распрацаваны на падставе матэрыялаў з уласнай краіны. Выкарыстанне лічбавых інструментаў або/і дадзеных у медыяпраекце абавязкова.
Дэдлайн — 25 ліпеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя — тут.