Стэнфардскі ўніверсітэт: Праграма па дэмакратыі і развіцці (да 16 лістапада)
11 кастрычніка 2016
Стэнфардскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) прапануе летнюю стыпендыяльную праграму па дэмакратыі і развіцці. Удзел могуць прыняць журналісты, якія спецыялізуюцца на асвятленні эканамічнага і палітычнага развіцця сваіх краін.
У летняй 3‑тыднёвай праграме ўдзельнічаюць 25–30 прафесіяналаў з розных сфер, якія маюць дачыненне да дэмакратыі, вяршэнства права і да развіцця.
Стэнфардскі ўніверсітэт аплочвае транспартныя выдаткі, пражыванне, выдаткі на візу. Праграма ўключае семінары, навуковыя чытанні, заняткі ў класе. Навучанне пройдзе ў Каліфорніі з 16 ліпеня па 4 жніўня 2017 года.
Дэдлайн набору — 16 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
МИД Польши намерен продолжать финансирование «Белсата»
08.02.2024
Больш за 11 мільёнаў долараў накіруюць на запуск медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы
11.03.2024
«А хто будзе весці гэты факультатыў?» Што не так з новым курсам па журналістыцы ў беларускіх школах
04.11.2024
«У Дэпартаменце міграцыі нас пазнавалі з парога — мы сталі заўсёднікамі». Уласны досвед атрымання ВНЖ у Літве
01.12.2023