Стажыроўкі ў замежных СМІ для беларускіх журналістаў (Да 10 чэрвеня)
"Прэс-клуб Беларусь" абвяшчае конкурс стажыровак для прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ.
Гэта для вас, калі вы:
- працуеце ў беларускіх незалежных медыя;
- хочаце авалодаць новымі прафесійнымі навыкамі або павысіць сваю кваліфікацыю, пераймаючы досвед працы замежнай рэдакцыі;
- гатовыя перадаць калегам атрыманыя веды, а таксама прымяняць іх у далейшай працы ў сваёй рэдакцыі.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне.
Працягласць стажыроўкі – 1 тыдзень.
Прыкладныя тэмы стажыровак:
- як арганізаваць працу з інфаграфікай у газеце;
- як арганізаваць працу аддзела навінаў у СМІ;
- канвергентная рэдакцыя;
- праца выдання ў сацыяльных сетках;
- інш.
Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна да 10 чэрвеня запоўніць заяўку.
Заяўка мусіць утрымліваць тэматычны план стажыроўкі, а таксама распрацаваны бюджэт паездкі. Прыярытэт будзе ў тых заяўнікаў, у якіх ёсць дамоўленасць з канкрэтнай рэдакцыяй. Калі ў вас такой дамоўленасці няма, мы можам паспрабаваць дамовіцца самі або прапануем іншую рэдакцыю.
Па заканчэнні стажыроўкі ўдзельнік мусіць зрабіць прэзентацыю для сваёй рэдакцыі, а таксама напісаць артыкул на тэму навучання для сайта Прэс-клуба. Падчас стажыроўкі вы можаце таксама рабіць матэрыялы для свайго выдання.
Партнёр – Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”.