• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стажыроўкі Thomson Reuters для пачынаючых журналістаў (дэдлайн — 15 снежня)

    Студэнты і нядаўнія выпускнікі, якія цікавяцца журналістыкай, могуць падаць заяўкі на аплочваемую стажыроўку.

    Фота: Clau­dio Reyes / REUTERS

    Reuters прапануе пачынаючым журналістам магчымасць вучыцца ў найбуйнейшым у свеце міжнародным мультымедыйным інфармацыйным агенцтве. Праграма стажыровак арганізаваная кампаніей Thom­son Reuters.

    Большасць стажыровак пройдзе летам 2025 года ў Нью-Йорку, Мехіка, Лондане, Найробі і Сінгапуры; працягласць стажыроўкі — каля 12 тыдняў.

    Reuters шукае кандыдатаў рознага профілю: рэпарцёраў, прадзюсараў, фотажурналістаў і спецыялістаў па апрацоўцы дадзеных, якія жадаюць расказваць гісторыі для сусветнай аўдыторыі. Праграмастажыроўкі дае магчымасць паскорыць журналісцкую кар’еру і развіць навыкі ў розных галінах СМІ.

    Праграмы сфарміраваны як экспрэс-курсы па асвятленні агульных, палітычных і бізнес-навін. Перад пачаткам працы стажоры на працягу некалькіх дзён пройдуць навучанне.

    Кандыдаты павінны скончыць не менш за два курсы універсітэта, мець досвед працы ў журналістыцы, а таксама выдатныя камунікатыўныя навыкі.

    Дзе падаць заяўку

    • Для стажыроўкі ў Нью-Йорку заяўку можна падаць тут
    • Для стажыроўкі ў Лондане заяўку можна падаць тут
    • Для стажыроўкі ў Мехіка заяўку можна падаць тут
    • Для стажыроўкі ў Найробі заяўку можна падаць тут
    • Для стажыроўкі ў Сінгапуры заяўку можна падаць тут

    Дэдлайн падачы заявак — 15 снежня 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці