• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стажыроўкі і 2.000 еўраў: прымаем заяўкі на конкурс ADAMI MEDIA PRIZE 2018

    Мы рады абвясціць трэці конкурс "ADAMI Медыя Прыз", які прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018.

    https://baj.media/sites/default/files/event/text-images/adami-logoklein_1.jpg

    Для ўдзелу ў конкурсе запрашаем беларускія тэлекампаніі, прадусарскія кампаніі, незалежных журналістаў, рэжысёраў, прадусараў і іншых прафесіяналаў у галіне медыя. Калі вы адчуваеце ў сабе моц паспрачацца за грашовы прыз з прадстаўнікамі іншых краінаў Усходняга Партнёрства ЕЗ — Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы і Украіны — мы вас чакаем!

    Прэмія ADAMI прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы і фільмы, а таксама анлайн-праекты, якія датычацца тэм міграцыі, інтэграцыі, этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці.

    Прэмія ADAMI Медыя Прыз прысуджаецца ў 6 катэгорыях. 

    1. ADAMI Медыя Прыз у галіне культурна-забаўляльных праграм і фільмаў (гульнявыя фарматы)

    2. ADAMI Медыя Прыз у галіне інфармацыйных праграм і фільмаў (негульнявыя фарматы)

    3. ADAMI Медыя Прыз за навінавыя праграмы і негульнявыя кароткаметражныя фільмы

    4. Малады ADAMI 

    5. ADAMI Анлайн Прыз за вэб-старонку

    6. ADAMI Анлайн Прыз за анлайн-відэа.

    Калі ласка, азнаёмцеся з рэгламентам да падачы заявак: https://www.adamimediaprize.eu/-2018.

    Даты заканчэння прыёму заявак:

    - 2018/07/01 для матэрыялаў, апублікаваных у перыяд 2016/10/11–2017/12/31

    - 2018/10/01 для матэрыялаў, апублікаваных у перыяд 2018/01/01–2018/10/01

    ADAMI Медыя Прыз — гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне медыя прадставіць свае аўдыё-візуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама пашырыць кантакты з прадстаўнікамі тэлевізійных каналаў. Пераможцы ў кожнай з 6 катэгорыяў узнагароджваюцца грашовымі прызамі ў памеры 2.000 еўра. Акрамя асноўных прызоў, кожнаму ўдзельніку конкурсу ADAMI Медыя Прыз 2018 з журналісцкім досведам, які валодае валоданнем на працоўным узроўні расейскай, нямецкай ці французскай мовай, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі на каналах Deutsche Welle (Берлін, Германія), MDR (Лейпцыг, Германія) або ARTE (Страсбург, Францыя).

    Сесія міжнароднага журы для вызначэння намінантаў і пераможцаў конкурсу адбудзецца ў кастрычніку 2018 у Менску, Рэспубліка Беларусь.

    Пераможцы будуць абвешчаныя на гала-цырымоніі ўзнагароджанні ў Кішынёве, Рэспубліка Малдова, у лістападзе 2018, якая будзе транслявацца па міжнародных тэлеканалах.

    Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра конкурс конкурсе, калі ласка, звяжыцеся з намі office@adamimediaprize.eu або з амбасадаркай ADAMI Медыя Прыз Воляй Бартлавай.

    Мінск 220065
    а/с 36
    Ada­mi Media Prize Belarus
    +375 29 6 244 322
    Чакаем вашых заявак!
    Заходзьце на сайт https://www.adamimediaprize.eu/

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці