Стажыроўка ў Deutsche Welle (да 22 лютага)
Deutsche Welle Akademie шукае маладых амбітных людзей з усяго свету, якія жадаюць атрымаць досвед працы ў міжнароднай тэлекампаніі.
Перыяд – 2017–2018. Лакацыі – Берлін і Бон, Нямеччына.
Акадэмія прапануе комплексную, выключна якасную праграму па журналістыцы для тых, хто добра валодае нямецкай і ангельскай, а таксама зацікаўлены ў падвышэнні свайго прафесійнага ўзроўню.
Яна скіравана на тое, каб прадставіць журналістам магчымасць навучыцца ўсім неабходным навыкам будучага: TV-мадэрацыі, мультымедыйнаму сторытэлінгу, журналістыцы дадзеных, кіраванню сацыяльнымі сеткамі і віртуальнай рэальнасцю – у форме семінараў, варкшопаў і курсаў ад DW-рэдактароў, карэспандэнтаў з бюро ў Вашынгтоне, Маскве і Брусэлі.
Кандыдаты таксама павінны мець скончаную вышэйшую адукацыю, досвед працы ў журналістыцы або марыць аб пераходзе з ІТ-тэхналогій, эканомікі і навукі ў журналістыку.
Фінансавыя ўмовы
Цягам усяго перыяду стажоры будуць атрымоўваць заробак у памеры EUR 1590 на месяц да выплаты падаткаў у першыя 6 месяцаў, потым ён можа павялічыцца.
Запоўніць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 22 лютага 2017 года.
Больш падрабязна ТУТ