Стажыроўка на Радыё Свабода ў Чэхіі з 1 лістапада па 30 чэрвеня 2018 (заяўкі да 31 мая)
Радыё Свабода запрашае на стажыроўку журналістаў і журналістак з Украіны, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Арменіі і Азербайджану з мэтай падтрымаць выбітных журналістаў з краінаў, дзе няма свабоды і незалежнасці СМІ.
Стажыроўка створана ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у вялікую ролю журналістыкі ва ўмовах складанай тыраніі.
Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць працаваць у штаб-кватэры радыё Radio Free Europe / Radio Liberty у Празе, дзе ў кожнага ўдзельніка будзе працоўнае месца, і ён /яна зможа прайсці курс падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, працуючы разам з дасведчанымі прафесіяналамі радыё.
Стажыроўка складаецца з 5 асноўных элементаў:
-
прафесійнае развіццё пры падтрымцы супрацоўнікаў радыё Radio Free Europe / Radio Liberty;
-
практычныя трэнінгі, якія ўключаюць штодзённае планаванне і справаздачнасць;
-
развіццё новых навыкаў працы;
-
удзел у штодзённых рэдакцыйных дэбатах і дыскусіях;
-
праца з грамадскасцю.
Стажыроўка доўжыцца 8 месяцаў з 1 лістапада 2017 па 30 чэрвеня 2018 года.
Арганізатары стажыроўкі аплочваюць пражыванне, страхоўку, транспартныя выдаткі ў Прагу і назад, аказваюць штомесяцовую фінансавую дапамогу.
У праграме могуць браць удзел журналісты з Расіі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджану, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай.
Для ўдзелу ў стажыроўцы кандыдатам / кандыдаткам неабходна адправіць на е‑адрас havelfellowship@rferl.org наступныя дакументы на ангельскай мове:
-
матывацыйны ліст (да 750 словаў), у якім варта апісаць досвед працы і пазначыць, чаму кандыдат хоча прыняць удзел у праграме;
-
3 прыклады працаў;
-
2 рэкамэндацыйныя лісты;
-
рэзюмэ, у якім варта пазначыць кантактную інфармацыю;
-
ліст прэзідэнту Вацлаву Гавэлу (не больш за 300 словаў).
Дэдлайн – 31 мая 2017 года.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е‑адрас havelfellowship@rferl.org.