Стартап-школа БДТУ: Лекцыя сузаснавальніка TUT.BY Кірыла Валошына (Мінск)
18 кастрычніка 2016 года ў Стартап-школе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пройдзе лекцыя сузаснавальніка беларускага інтэрнэт-парталу TUT.BY Кірыла Валошына. Прадпрымальнік і інвестар распавядзе гісторыю свайго бізнес-поспеху.
Слухачы лекцыі даведаюцца: як пазнаць перспектыўную ідэю бізнесу; як праверыць надзейнасць бізнес-партнёра; дзе знайсці фінансаванне для стартапу; ці ёсць у Беларусі месца для медыйных праектаў.
Кожны ўдзельнік Стартап-школы зможа прадставіць свой праект або прапанаваць ідэю і атрымаць ацэнку экспертаў.
Пачатак мерапрыемства — у 13:50. Лекцыя пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Свярдлова, 13а, аўдыторыя 114–4к.
Каб зарэгістравацца на лекцыю, калі ласка, націсніце сюды.
Заняткі Стартап-школы ладзіць Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у межах праекта «Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ) пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці ( USAID).
Паводле Adukacyja.info