Спартовая журналістыка: правілы гульні (да 24 мая)
Адукацыйны курс. Мінск-Вільня. 28.05 – 16.07. 2016
Прасунуты курс па спартовай журналістыцы прадстаўляе аглядальнік «Прессбола» Сяргей Шчурко.
Ці залежыць спартовая журналістыка ад дасягненняў спартоўцаў ды попыту грамадства на інфармацыю? Ці варта журналістам праседжваць штаны на трэніроўках ды звяртаць увагу на псіхалагічны фон у камандзе? Ці магчымае сяброўста паміж журналістам і спартоўцам, і калі так, то як задаваць сябрам непрыемныя пытанні?
Падчас заняткаў вы атрымаеце максімум карыснай інфармацыі пра спорт, яго герояў і асаблівасці спартовай журналістыкі. Пазнаёміцеся, як мінімум, з дзвюма зоркамі айчыннага спорту і двума вядучымі спартовымі журналістамі краіны.
А таксама даведаецеся пра закуліссе беларускага спорту, самыя важныя правілы спартовай журналістыкі ды асаблівасці працы спартовых журналістаў, авалодаеце тэхналогіямі стварэння спартовых жанраў.
Вы будзеце адразу ж выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы і за час курса падрыхтуеце сваё інтэрв’ю і свой рэпартаж. Кожны ўдзельнік адчуе сябе ментарам, разбіраючы памылкі і ўдасканальваючы матэрыялы сваіх калег.
Мы паспрабуем таксама зірнуць на нашых герояў з нежурналісцкага пункту гледжання і зразумеем, чаму яны так не любяць прадстаўнікоў нашай прафесіі.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Журналісты з Мінска і рэгіёнаў, якія ўжо маюць прафесійны ў спартовай журналістыцы досвед, студэнты факультэтаў журналістыкі, выпускнікі школ маладога журналіста
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у верасні 2016 года.
ТЭРМІНЫ:
Курс «Спартовая журналістыка: правілы гульні» стартуе 28 мая 2016 года ў Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй у верасні 2016 года ў Вільні. Складаецца з васьмі інтэрактыўных заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні, які пройдзе ў верасні.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Sport») ДА 24 мая 2016 года.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповяд пра сябе.
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.