• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Смак твайго свету — Фотаконкурс ЕБРР і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (да 31 жніўня)

    Арганізатары заклікаюць усіх ахвочых падзяліцца здымкамі ўлюбёных нацыянальных і рэгіянальных страў. Калі месца Вашага пражывання вядомае прыгатаваннем унікальнай ежы і Вы лічыце, што яна лепшая ў свеце, гэты конкурс для Вас.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна апублікаваць у Insta­gram уласны здымак хэштэгам #atas­te­o­fy­our­world. Каманда FAO i EBRD адшукае лепшыя фатаграфіі нацыянальных страў, спадчыны і традыцый у галіне нацыянальнай і рэгіянальнай кухні краін, дзе працуюць гэтыя арганізацыі.

    Конкурс праходзіць на працягу жніўня 2016 года. Патрабаванне да ўдзельнікаў — мець публічны рахунак у сацыяльнай сетцы Insta­gram. Колькасць заяўленых здымкаў неабмежаваная. Арганізатары вітаюць удзел у конкурсе Вашых сяброў, сваякоў і знаёмых. Прамоўцыяй конкурсу займаецца Інвестыцыйны цэнтр Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці