Смак твайго свету — Фотаконкурс ЕБРР і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (да 31 жніўня)
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (EBRD) і Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO) ладзяць конкурс "Смак твайго свету" для карыстальнікаў Instagram.
Арганізатары заклікаюць усіх ахвочых падзяліцца здымкамі ўлюбёных нацыянальных і рэгіянальных страў. Калі месца Вашага пражывання вядомае прыгатаваннем унікальнай ежы і Вы лічыце, што яна лепшая ў свеце, гэты конкурс для Вас.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна апублікаваць у Instagram уласны здымак хэштэгам #atasteofyourworld. Каманда FAO i EBRD адшукае лепшыя фатаграфіі нацыянальных страў, спадчыны і традыцый у галіне нацыянальнай і рэгіянальнай кухні краін, дзе працуюць гэтыя арганізацыі.
Конкурс праходзіць на працягу жніўня 2016 года. Патрабаванне да ўдзельнікаў — мець публічны рахунак у сацыяльнай сетцы Instagram. Колькасць заяўленых здымкаў неабмежаваная. Арганізатары вітаюць удзел у конкурсе Вашых сяброў, сваякоў і знаёмых. Прамоўцыяй конкурсу займаецца Інвестыцыйны цэнтр Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.