Склад журы творчага конкурсу-фэсту для сябраў ГА «БАЖ»
Некалькі дзён засталося да заканчэння прыёму матэрыялаў на творчы конкурс-фэст для сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (да 13 траўня ўключна). Як і абяцалі, абвяшчаем склад журы ва ўсіх трох намінацыях конкурсу.
Паэтычны конкурс: Андрэй Бастунец (Мінск), Дзмітрый Растаеў (Бабруйск), Анатоль Санаценка (Бабруйск).
Конкурс аўтарскай песні: Аляксандр Ільін (Мінск), Андрэй Паук (Акцябрскі), Андрэй Шобін (Бабруйск).
Конкурс мастацкага фота: Аляксандр Зянкоў (Барысаў), Васіль Фядосенка (Мінск), Уладзімір Шарнікаў (Бабруйск).
Творчы конкурс-фэст для сябраў ГА «БАЖ»
Усе творы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, будуць разглядацца журы ананімна.
У кожным з конкурсаў будуць вызначацца пераможцы на першае, другое і трэцяе месцы.
16 траўня вызначаным лаўрэатам будуць адпрашленыя лісты з запрашэннямі ў Бабруйск, дзе 27 траўня адбудуцца фінал творчага конкурса-фэста, фотавыстава, канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.
Чакаем вашай актыўнасці! Калі ўзніклі дадатковыя пытанні, пішыце на адрас аргкамітэта конкурсу: tkfbaj2018@gmail.com.