• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шукай, пераправярай, візуалізуй: Летняя Школа фактчэкінга і візуалізацыі (Гродна, 2–4 жніўня)

    Да ўдзелу ў Школе, якая будзе працаваць 2-4 жніўня ў Гродне, запрашаюцца журналісты і блогеры з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

    Удзельнікаў Школы чакаюць тры дні інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі, абмен досьведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў.

    Удзельнікі навучацца шукаць, аналізаваць і візуалізаваць цікавыя для сваёй аўдыторыі звесткі, хутка пераправяраць сапраўднасць інфармацыі, фота і відэа, планаваць і ствараць мультымедыйныя праекты. У якасці трэнераў Школы будуць працаваць дасведчаныя беларускія і літоўскія медыяэксперты.

    Прыём заявак у Школу доўжыцца да 22 ліпеня. Удзел у Школе бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Праезд да месца правядзення Школы ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

    Арганізатарам Школы фактчэкінга з’яўляецца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

    Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на старонцы Школы. Там жа знаходзіцца анкета, якую трэба запоўніць для ўдзелу ў Школе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці