• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што з рынкам працы і якіх спецыялістаў шукаюць недзяржаўныя медыя? Адказваюць рэдактары (27 чэрвеня)

    Пошук працы ў новым умовах, бадай, адно з самых хвалюючых пытанняў для калег у рэлакацыі. Многія выданні перафарматаваліся, хтосьці вырас, іншы вымушана скараціўся. Неаспрэчна адно: фармат і ўмовы працы дакладна змяніліся. Таксама змяніліся і чаканні ад новых спрацоўнікаў.

    27 чэрвеня а 19:00 па Менску з рэдактарамі медыя пагаворым пра тое:

    • Як цяпер з вакансіямі ў недзяржаўных выданнях?

    • Каго сёння шукаюць рэлакаваныя медыя і ў якіх краінах?

    • Якія спецыялісты з якімі кампетэнцыямі патрэбныя медыя?

    • Якіх парадаў варта прытрымлівацца пры пошуку працы, накіраванні CV і сустрэчы на сумоўі?

    Пра гэта пагаворым з:

    • дырэктаркай «Нашай Нівы» Настай Роўда;

    • рэдактарам «Белсата» Ігарам Кулеем;

    • галоўрэдам выдання MOST Русланам Кулевічам.

    Вэбінар пройдзе 27 чэрвеня (аўторак) а 19:00 па Мінску і Вільні (а 18:00 па Варшаве і Берліне) на платформе Zoom з трансляцыяй на Face­book-старонцы БАЖ. Рэгістрацыю закрылі, усім зарэгістраваным даслалі запрашэнні на пошту.

    Пакідаць пытанні рэдактарам праз форму можна і ўжо цяпер.

    Калег унутры Беларусі ўважліва папярэджваем, што БАЖ і ўсе тры запрошаныя рэдакцыі прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Просім калег з Беларусі не ўключаць камеру і не задаваць пытанні голасам падчас сустрэчы (толькі у чаце).

    Сітуацыя з працай у медыя ўнутры Беларусі, безумоўна, больш складаная. Але з‑за экстрэмісцкага статусу БАЖ мы не можам запрасіць у якасці спікераў рэдактараў нешматлікіх выданняў, якія засталіся ў краіне. Але пра працу ўнутры Беларусі таксама будзем гутарыць.

    Таксама удзельнікі_цы ў Беларусі могуць сачыць за вэбінарам на Face­book-старонцы БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці