• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа пісьменніцтва W/Rights абвяшчае набор навучэнцаў (да 20 верасня)

    Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў  — смела падавай заяўку.

    Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб’ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

    Выкладанне ў Школе будзе весціся на дзвюх аддзяленнях: «Паэзія/Пераклад паэзіі» і «Мастацкая проза».

     Навучанне ў Школе — бясплатнае!

    На аддзяленні прозы ў нас выкладаюць Ганна Бутырчык, Наталля Паваляева і Людміла Рублеўская, на аддзяленні «Паэзія/Пераклад паэзіі» — Ульяна Верына, Вольга Гронская, Андрэй Хадановіч.
     

    Школа пісьменніцтва «W/Rights»  — гэта: 

    - базавыя веды ў галіне культурніцкіх правоў; 

    - актуальныя практыкі cre­ative writ­ing; 

    - камунікацыя і ўзаемнае абмеркаванне тэкстаў з калегамі; 

    - тэорыя прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; 

    - навучанне асновам прамоцыі, краўдфандынга і фандрайзінга ў сферы культуры; 

    - семінары па выяўленні мовы варожасці ў тэкстах; 

    - воркшопы з найлепшымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі; 

    - сустрэчы з выдаўцамі, дызайнерамі і спецыялістамі па аўтарскім праве; 

    - магчымасць надрукаваць свае творы.

    Умовы паступлення

    * Узрост: 18–35 гадоў.

    * Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.com 

    Заяўка павінна ўключаць:

    1) узор уласнай прозы (для аддзялення «Мастацкая проза») альбо паэзіі/перакладу (для аддзялення «Паэзія/Пераклад паэзіі») любога жанру на беларускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;

    2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце навучацца ў Школе;

    3) спіс з 5–10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

    Правілы афармлення заяўкі:

    * Тэма ліста: W/Rights з пазнакай «Мастацкая проза» альбо «Паэзія/Пераклад паэзіі».

    * Вашыя тэксты, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .docx(.doc). На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e‑mail і кантактны нумар тэлефона.

    * Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад:

    Pashkevich_Alaiza.docx

    Bahdanovich_Maksim.docx

    *Заяўкі для паступлення прымаюцца на электронную пошту: shkola.pismennika@gmail.com да 20 верасня 2019 г.

    Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы. Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў па нумары тэлефона, якія вы пакінулі.

    Зычым поспеху!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці