• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа медыяменеджмента аб’явіла набор у новым сезоне. Заяўкі — да 1 верасня

    Развіць свае веды і ўменні ў сферы стратэгічнага кіравання медыя, стварэння і прасоўвання крэатыўнага кантэнту, арганізацыі працы рэдакцыі, вэб-аналітыкі і SEO, прапрацаваць розныя стратэгіі ўмацавання фінансавай устойлівасці рэдакцыі змогуць менеджэры беларускіх недзяржаўных медыя, якія да 1 верасня пададуць заяўку на ўдзел у Школе .

    Школа медыяменеджмента працуе ў Беларусі з вясны 2017 г.

    За гэты час яе выпускнікамі сталі больш за 60 чалавек з такіх выданняў, як City­Dog, tut.by, “Наша Ніва“, “Імёны” “Віцебскі кур’ер“, “Intex-Press”, Hrod­naL­ife, S13, “Вечерний Гродно“, “Твой город Гродно”, Ecoidea.by, Myfin.by, «Рэгіянальная газета» і цэлага шэрагу іншых агульнанацыянальных і рэгіянальных выданняў краіны.

    Вось што кажуць пра Школу яе выпускнікі:

     

    Як будзе арганізавана праца Школы?

    Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце «змешанага навучання»: акрамя трох трохдзённых стацыянарных трэнінгаў удзельнікаў чакаюць цікавыя дыстанцыйныя заданні, кансультацыйная падтрымка па распрацоўцы ўласных праектаў.

    У выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі заняткі Школы будуць пераведзены ў фармат анлайн. Уся наша трэнерская каманда ўжо прайшла падрыхтоўку і мае досвед працы ў такім фармаце.

    Сумна не будзе!

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Дзе і калі будуць праходзіць заняткі Школы?

    Заняткі Школы ў гэтым годзе пройдуць у Гродна і ваколіцах горада.

    Расклад працы Школы (у афлайн фармаце)

    18–20 верасня. Модуль 1. “Як спланаваць стратэгію развіцця свайго медыя»

    На гэтым модулі вы здолееце развіць свае кампетэнцыі ў стратэгічным планаванні. Гэта дазволіць вам зрабіць ваш медыя праект фінансава больш устойлівым, а працу каманды – асэнсаванай і эфектыўнай. Вы навучыцеся ацэньваць рынак, складаць бізнэс-план і планаваць бюджэт, вызначаць мэты і ацэньваць вынікі па ключавых паказчыках эфектыўнасці. Вы будзеце ведаць асновы фінансавага планавання, праектнага менеджменту і кіравання камандай.

    23–25 ​​кастрычніка. Модуль 2. «Як ствараць якасны кантэнт і эфектыўна прасоўваць яго».

    Вы даведаецеся пра тое, як новыя медыя вызначаюць сёння новыя падыходы да кіравання кантэнтам, пра стандартныя і нестандартныя метады вызначэння сваёй аўдыторыі, пра тое, як шукаць і адбіраць цікавыя тэмы для свайго медыя, хто такі транзакцыйнай рэдактар ​​і як розныя тыпы манетызацыі ўплываюць на стратэгію дыстрыбуцыі вашага кантэнту, што такое «унікальная гандлёвая прапанова» для медыя і як распрацаваць УГП для свайго выдання.

    27–29 лістапада. Модуль 3. «Як зарабляць і эканомна выкарыстоўваць грошы»

    Мы разам прааналізуем, як працуе беларускі рэкламны рынак, як зарабляюць «нішавыя» медыя, абмяркуем патрэбы рэкламадаўцаў і партнёраў. Вы даведаецеся, як зарабляць на спецпраектах, натыўных праектах і інавацыях, удасканаліце свае веды і ўменні, неабходныя для стварэння рэалістычных бюджэтаў і праектаў, арганізацыі продажаў ў вашым выданні.

    Хто будзе арганізоўваць і праводзіць заняткі Школы?

    Трэнерская і арганізатарская каманда Школы складаецца з дасведчаных беларускіх медыяменеджеров і экспертаў, якія маюць вялікі досвед працы ў буйных медыя-праектах і прайшлі c дапамогай Deutsche Welle Akademie якасную падрыхтоўку ў сферы арганізацыі адукацыйных праграм у галіне медыяменеджмента ў фармаце «blend­ed learn­ing» (змешанага навучання).

    Акрамя трохгадовай працы ў межах нашай Школы, яе трэнеры ў апошнія гады паспяхова працавалі ў якасці экспертаў у Азербайджане, Грузіі, Ліване, Малдове, Польшчы, Узбекістане, Украіне і шэрагу іншых краін.

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Андрэй Аляксандраў

    Кіраўнік спецпраектаў сайта Naviny.by, кансультант па кіраванні і манетызацыі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Эксперт па стратэгічным планаванні і бізнес-мадэлях навінавых медыя. мае ступень магістра медыяменеджмента (Вестмінстэрскі ўніверсітэт, Лондан.

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Галіна Малішэўская

    У медыя з 1996 года. Працавала намесніцай рэдактара ў газеце «Камсамольская правда в Беларуси”, кіраўніком службы рэкламы, генеральным дырэктарам, галоўным рэдактарам гэтага выдання (2008–2016). 
    Скончыла факультэт гісторыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1996), магістратуру факультэта міжнародных адносін БДУ (1997), МBA па праграме “Стратэгічны менеджмент” (РФ, 2010). 

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Сяргей Сахараў

    Галоўны рэдактар і сувыдавец інтэрнэт-часопіса пра Мінск citydog.by, сузаснавальнік 34mag.net. Магістр педагагічных навук, медыякансультант і трэнер.

    Юлія Слуцкая

    Заснавальніца і кіраўніца Press Club Belarus, медыятрэнерка, медыяэкспертка. У медыя – з 1994 года. Былая галоўная рэдактарка “Комсамольской правды в Беларусі”, Эўрапейскага Радыя для Беларусі”. Скончыла філасоўскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Зміцер Ягораў

    Кіраўнік рэдакцыі інфармацыі тэлеканала “Белсат“, медыятрэнер. Мае багаты досвед працы ў газетнай, інтэрнэт- і тэлежурналістыцы. Трэнерская спецыялізацыя: унутраная і вонкавая камунікацыя, тайм-менеджмент, лідарства, арганізацыя працы і кіраванне пераменамі ў рэдакцыі.

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Лана Руднік

    Дырэктарка беларускай Школы медыяменеджмента. Кіраўніца ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, экспертка ў сферы камунікацыі, аргразвіцця і распрацоўкі адукацыйных праграм.

    Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

    Вітаўт Руднік

    E‑coach беларускай Школы медыяменеджмента. Старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар“. Адзін з заснавальнікаў гарадзенскай “Школы сучаснай журналістыкі” (працуе з 1997 г.), кіраўнік Школы журналістыкі ва Узбекістане.

    Як патрапіць у Школу?

    Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 1 верасня.

    Вітаюцца заяўкі ад менеджэраў недзяржаўных беларускіх медыя (выдаўцы, галоўныя рэдактары, намеснікі галоўных рэдактароў, кіраўнікі аддзелаў і іншыя менеджэры, якія маюць у сваім падпарадкаванні іншых супрацоўнікаў)

    Калі ласка, звярніце ўвагу, што заяўкі ад журналістаў, студэнтаў і іншых асоб, якія не займаюць на момант падачы заяўкі кіруючых пасадаў, разглядацца не будуць.

    Трэці выпуск Школы медыяменеджмента, чэрвень, 2018

    Што вы атрымаеце па заканчэнні Школы?

    – доступ да ўсіх матэрыялаў курсу;
    – сертыфікат аб сканчэнні Школы;
    – магчымасць удзелу ў мерапрыемствах для выпускнікоў Школы.

    Колькі каштуе навучанне ў школе?

    БЯСПЛАТНА!

    Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і пражываннем падчас стацыянарных сесій Школы, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд да месца правядзення Школы

    Сачыць за інфармацыяй аб Школе і карыснымі спасылкамі і аб’явамі, якія тычацца медиаменеджмента, можна ў групе “Медыяменджмент Беларусь” у ФБ.

    Дадатковую інфармацыю аб школе можна запытаць таксама па адрасе mediamanagenentbelarus@gmail.com

     

    Арганізатары Школы:

    У 2020 годзе арганізатарамі Школы з’яўляюцца некамерцыйная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна), грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), а таксама Deutsche Welle Akademie (Германія).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці