Школа мастацтва і медыя — 23 і 24 кастрычніка (Заяўкі да 30 верасня)
Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у Школе для журналістаў/к, медыя-спецыялістаў/к і прадстаўнікоў/ц сферы мастацтва, якая пройдзе 23 і 24 кастрычніка 2019. Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прайшлі адбор, арганізатары пакрываюць выдаткі на ўдзел (уключаючы арганізацыйны збор, раздаткавыя матэрыялы і харчаванне падчас правядзення школы). Заяўкі анлайн прымаюцца да 30 верасня 2019.
Першы дзень будзе ў поўным распараджэнні прадстаўнікоў/ц мастацтва, а ў другой — увага журналістам/кам і медыя-спецыялістам/кам. Удзельнікі і ўдзельніцы школы пазнаёмяцца з інфармацыяй аб гендэрнай роўнасці і пераважных гендэрных стэрэатыпах у беларускім грамадстве, а таксама з прыкладамі таго, якім чынам мастацтва і медыя ўплываюць на распаўсюд і выкараненне гендэрных стэрэатыпаў.