Школа для журналістаў ва ўніверсітэце Ohio University (да 19 лістапада)
Праграма для журналістаў Kiplinger Fellowship універсітэта Ohio University прапануе журналістам даведацца больш аб лічбавай эпосе і ўзбагаціць свае навыкі працы з лічбавай тэхнікай. Праграма адбудзецца 15-20 красавіка. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне, навучанне. Журналісты, якія працуюць за межамі ЗША, могуць прэтэндаваць на гранты на аплату авія-пералёту, грант аплачвае толькі 50% кошту авія-пералёту. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 19 лістапада.
Абраныя кандыдаты і кандыдаткі правядуць 1 тыдзень у кэмпусе ўніверсітэта Ohio University і прысвецяць сябе практычнаму трэнінгу нацыянальных экспертаў. Будуць закрануты такія тэмы: Twitter, глыбокі пошук у інтэрнэце, электронныя табліцы, відэаграфія, візуалізацыя дадзеных, новыя лічбавыя інструменты і тэхнікі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць журналісты, якія маюць прафесійны вопыт працы не менш за 5 гадоў;
- журналісты-фрылансеры таксама могуць падаваць заяўкі;
- трэба ведаць ангельскую мову.
- заяўка падаецца анлайн;
- перад запаўненнем заяўкі трэба падрыхтаваць кароткую біяграфію (не больш за 150 слоў);
- кароткае апісанне таго, як удзел у праграме паўплывае на Вас і Вашу рэдакцыю (не больш за 200 слоў);
- спасылкі на 3 нядаўнія публікацыі, якія раскрываюць Ваш талент. Замежныя журналісты павінны даць пераклад трох артыкулаў на ангельскую мову;
- 2 рэкамендацыйных лісты ад людзей, знаёмых з Вашай працай (імя, загаловак, назва арганізацыі, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона).
Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на 10002@osu.edu
Крыніца: kiplingerprogram.org