Семінар у Лейпцыгу для журналістаў з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (да 31 ліпеня)
Саксонскі фонд медыяадукацыі запрашае на 10-дзённы семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Калі: 18–29 верасня 2017 года.
Дзе: Лейпцыг, Нямеччына.
Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя журналісты з Беларусі, якія працуюць на радыё, тэлебачанні, у друкаваных СМІ альбо анлайн-медыях.
Мэта семінару – пазнаёміць замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і ўзмацніць іх міжнародныя сувязі.
Патрабаванні:
- выдатна валодаць нямецкай мовай;
- мець досвед працы ў медыях;
- узрост – да 40 гадоў.
Удзельнікі праграмы наведаюць розныя грамадскія і прыватныя медыяінстытуцыі. Прадстаўнікі медыяў, палітыкі, эканамісты, культурныя работнікі распавядуць пра ўмовы функцыянавання медыясістэмы Нямеччыны. Таксама ўдзельнікі атрымаюць магчымасць трапіць у розныя аддзелы MDR – аднаго з самых буйных медыяў Саксоніі, у рэдакцыі друкаваных СМІ, радыё і г.д. Апроч гэтага, іх чакаюць размовы з прадстаўнікамі саксонскага ўраду, BBC World і Deutschen Welle.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём і харчаваннем, а таксама кампенсуюць выдаткі за праезд.
Каб стаць удзельнікам семінару, неабходна запоўніць кароткую анкету і напісаць невялікі матывацыйны ліст.
Дэдлайн – 31 ліпеня 2017 года.
Падрабязнасці ёсць тут