Семінар “Лічбавая журналістыка і дэмакратыя” 5–9 кастрычніка ў Мінску. Заяўкі да 9 верасня
“Еўрапейская акадэмія лідэрства і дэбатаў” запрашае да ўдзелу у семінары “Лічбавая журналістыка і дэмакратыя”, які адбудзецца з 5 па 9 кастрычніка ў Мінску.
Апошнія гады, дзякуючы развіццю інтэрнэту, прынеслі дэмакратызацыю у сферу публічных камунікацый. Аднак спробы людзей рэалізаваць свае правы на камунікацыю праз сацыяльныя сеткі і блогі, грамадзянскую журналістыку, сутыкаюцца з сур’ёзнымі выклікамі.
У час, калі інфармацыя стала даступна увесь час і бясплатна, сама вартасць навінаў ставіцца пад сумнеў як у эканамічным, так культурным і сацыяльным аспекце. На гэтым тле будучы семінар закране стратэгічнае пытанне, наколькі незалежная журналістыка, якая прытрымліваецца прафесійных стандартаў, можа выканаць свае функцыі для грамадства і прыносіць прыбытак. На семінар запрашаюцца англамоўныя журналісты, блогеры і людзі, якія працуюць у сферы мультымедыя.
Арганізатары: Еўрапейская акадэмія лідэрства і дэбатаў у супрацы з “Stahlmedien Germany”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і нямецкім блогам “CARTA”.
16 абраных удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Арменіі будуць запрошаныя ў Мінск. Арганізатары пакрываюць праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе разам з Вашым CV і матывайцыным лістом не пазней 9 верасня на адрас debate@carta.info.
Больш інфармацыі аб праекце тут