• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў у Германіі (да 12 чэрвеня)

    Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 10-19 верасня 2018 - частка абноўленай штогадовай міжнароднай медыя канферэнцыі M100 Sanssouci Colloquium ў Патсдаме, Германія. Праграма падрыхтавана для маладога пакалення журналістаў і рэдактараў узростам 18 - 26 гадоў. У дадатак да развіцця практычных і тэарэтычных ведаў у галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, мэта семінара - усталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне. Дэдлайн - 12 чэрвеня 2018.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/201707201706jmws_2010-1024x685.jpg

    Працоўная мова семінара — англійская. У канцы ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Col­lo­qui­um.

    У 2018 годзе семінар прысвечаны тэме: «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках». Палітычныя думкі ўсё больш і больш фармуюцца ў сацыяльным асяроддзі. Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста. Мова ўсіх дакументаў — англійская.

    Інструкцыі па напісанні эсэ:

    • Коратка апішыце тэрмін «палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках».

    • Апішыце магчымасці і абмежаванні палітычнай адукацыі ў вашай краіне, выкарыстоўваючы канкрэтныя выпадкі.

    • Падайце свае ідэі праекта, накіраванага на палітычнае адукацыю.

    • Максімальная колькасць знакаў з прабеламі — 6000.

    • Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе праз Skype.

    • Заяўкі прымаюцца на электронную пошту s.wellek@m100potsdam.org (Sophia Wellek).

    Больш падрабязна: m100potsdam.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці