Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі (працяг рэгістрацыі да 27 мая!)
Навучальны курс ад карэспандэнтаў Reuters i Associated Press для журналістаў. Мінск-Вільня 28.05 - 16.07.2016
Навіны застаюцца самым запатрабаваным таварам сродкаў масавай інфармацыі і ў эпоху Інтэрнэта. «Запакаваны» гэты тавар звычайна ў трох асноўных жанрах: навіна, рэпартаж, інтэрв’ю. Менавіта яны інфармуюць грамадства, што, дзе, калі і як адбылося, і хто галоўны «стваральнік» альбо герой падзеі.
Гэта не так проста: здабываць для навінаў факты, што не ляжаць на паверхні, ствараць «эфект прысутнасці» у рэпартажах і падчас інтэрв’ю пачуць менавіта тое, што прывабіць чытача.
Як зрабіць свой «тавар» унікальным, якраз і будзем вучыцца падчас арыентаванага на набыццё практычнага досведу курса «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» — для тых, хто толькі вучыцца журналістыцы, аднак мае вялікае жаданне стаць прафесійным рэпарцёрам.
Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:
—дзе і як шукаць інфармацыю;
— чым адрозніваюцца інфармацыйныя жанры ад аналітычных і мастацка-публіцыстычных;
— што такое навіна і як павінен журналіст будаваць сваю «піраміду»;
—як здабыць эксклюзіў падчас прэс-канферэнцыі;
— яікя пытанні «выстрэльваюць» і як здабыць інфармацыю ў самага складанага суразмоўцы;
— структуру рэпартажу і чым дасягаецца «эфект прысутнасці»;
—як скарыстацца навіной шматгадовай даўніны для стварэння эксклюзіўнага журналісцкага прадукту сёння.
Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:
— збіраць інфармацыю і пісаць навіны;
— карыстацца прафесійнымі прыёмамі для стварэння «эфекту прысутнасці» у рэпартажы;
— карыстацца тэхнікай пастаноўкі пытанняў і стратэгіі інтэрв’ю, а таксама працаваць са складанымі суразмоўцамі і ў складаных сітуацыях.
Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты-пачаткоўцы, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты з Мінска і рэгіёнаў.
Удзельнікаў чакаюць восем майстар-класаў ад уласных карэспандэнтаў міжнародных агенцтваў навін, а таксама вядомых беларускіх журналістаў.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у верасні 2016 года.
Апісанне курса:
Курс «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» распачнецца 28 мая і закончыцца 16 ліпеня.
Складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні, які пройдзе ў верасні.
Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Information») да 24 мая.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.