• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэтрыт для стваральнікаў медыякантэнту з беларускай дыяспары (дэдлайн — 29 лістапада)

    На мерапрыемства запрашаюць маладых беларускіх блогераў, влогераў і стваральнікаў кантэнту ў сацыяльных сетках (Insta­gram і YouTube).

    Калі: 16–17 студзеня 2025 года.

    Дзе: у Вільні (Літва).

    Праграма прызначаная для стваральнікаў пакалення Z, якія жадаюць павысіць свой уплыў у беларускай сацыяльнай медыяпрасторы. Форум будзе складацца з нэтворкінга і  адукацыйнай сесіі.

    Арганізатары абяруць да 20 удзельнікаў і дакладчыкаў з беларускай дыяспары. Пераважны ўзрост 18–30 гадоў. Сесіі будуць праводзіцца па-англійску ці па-беларуску. Неабходна валоданне гутарковай англійскай мовай.

    Тэмы трэнінгаў:

    • Кібербяспека для стваральнікаў кантэнту.
    • Майстэрства стварэння кантэнту ў Insta­gram.
    • Кароткія відэа, уплыў і крэатыўнасць.
    • Стварэнне сінтэтычнага кантэнту.
    • Ахопы пакалення Z.

    Кандыдаты могуць прадстаўляць грамадзянскую супольнасць, новыя медыя, акадэмічныя кругі, тэхналагічныя сферы, лічбавых стваральнікаў і мець досвед/інтарэсы ў такіх пытаннях і сферах, як барацьба з дэзінфармацыяй, тэндэнцыі ў лічбавых тэхналогіях, лічбавая і медыяпісьменнасць, актывізм, кібербяспека, кампанія ў сацыяльных сетках, электроннае кіраванне, Web 3.0. (Meta­verse, AI), журналістыка.

    Дэдлайн падачы заявак 29 лістапада 2024 года.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Арганізатары аплочваюць пералёт эканом-класам, размяшчэнне і большую частку харчавання. Атрыманне віз з’яўляецца абавязкам удзельнікаў.

    Форум арганізаваны World Learn­ing and Dig­i­tal Com­mu­ni­ca­tion Net­work Glob­al пры фінансавай падтрымцы Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці