• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгіянальная стыпендыя для беларускіх журналістаў ад «Радыё Свабода» (дэдлайн — 1 ліпеня)

    Адкрыты прыём заявак на Рэгіянальную журналісцкую стыпендыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (RFE/RL Region­al Report­ing Fel­low­ship) на 2024–2025 акадэмічны год. 

    Фота: Almaz Isman Kalet (RFE/RL)

    Праграма стыпендыі

    Беларускія стыпендыяты правядуць восем месяцаў у рэгіянальным бюро «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» ў Вільні. Тут яны пройдуць навучанне, зробяць унёсак у штодзённую працу службы, атрымаюць ментарства ад дасведчаных калег. Падчас другой паловы праграмы стыпендыяты правядуць два тыдні ў штаб-кватэры «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» ў Празе, каб прайсці дадатковую падрыхтоўку.

    Стыпендыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў бюро «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода».

    • Тэрмін стыпендыі — з 1 лістапада 2024 г. па 30 чэрвеня 2025 г.
    • Дэдлайн падачы заявак —  1 ліпеня 2024 г.
    • Абвяшчэнне вынікаў адбору — да 31 жніўня 2024 г.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • мець журналісцкую або сумежную адукацыю;
    • мець не менш за два гады досведу працы ў журналістыцы;
    • падзяляць місію «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»;
    • валоданне англійскай мовай не чакаецца, але пажадана практычнае яе веданне.

    У выпадку Беларусі могуць падаваць заяўкі толькі журналісты, якія цяпер пражываюць за межамі краіны.

    Як падаць заяўку

    Поўная заяўка павінна ўключаць наступныя матэрыялы:

    • рэзюмэ,
    • матывацыйны ліст,
    • 2 узоры працы.

    Матэрыялы заяўкі павінны быць напісаныя на мове роднай краіны, але неабходна падаць копію рэзюмэ на англійскай мове.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

     

    З кандыдатамі, якія ўвойдуць ў кароткі спіс, звяжуцца і папросяць узяць удзел у тэлефонным, онлайн- або асабістым інтэрв’ю.

    Падрабязная інфармацыя тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці