• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    RFE/RL: Стыпендыя імя Вацлава Гаўла (Прага) Дэдлайн 6 чэрвеня

    Радыё Свабодная Еўропа / Радыё "Свабода" сумесна з МЗС Чэхіі пры падтрымцы дабрачыннага фонду Вацлава Гаўла і Дагмар Гаўлавай "VIZE 97", а таксама фундацыі "Prague Freedom" прапануе журналістам стыпендыяльную праграму ў Празе (Чэхія).

    Стыпендыя імя Вацлава Гаўла прызначана для журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі. Мэта стыпендыяльнай праграмы — падтрымка памкненняў журналістаў з краін, у якіх не стае свабоды слова, да плюралізму і прафесійнага выканнання абавязкаў. Прэмія носіць імя былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у трансфармацыйную ролю журналістыкі ў выкліках тыраніі.

    Абраныя кандыдаты пройдуць стажыроўку ў моўных сервісах радыёстанцыі RFE/RL у Празе (Чэхія) — з 1 лістапада 2016 па 30 чэрвеня 2017 года.

    Удзельнікі атрымаюць магчымасць набыць новыя навыкі, удасканаліць майстэрства рэпартажу і падрыхтоўкі мультымедыйных матэрыялаў і г.д.

    Удзельнікі 8‑месячнай стажыроўкі мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай. Журналісты атрымаюць штомесячную стыпендыю, арганізатары аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі на вандроўку ў Прагу (у абодва бакі).

    Кандыдаты мусяць даслаць ліст (заяўку), які ўключае:

    - персанальныя звесткі;

    - асабістую заяву;

    - узоры працы;

    - 2 рэкамендацыйныя лісты;

    - CV;

    - «Ліст да Вацлава Гаўла»;

    - копію сертыфіката-пацверджання пра валоданне ангельскай мовай (пажадана).

    Заяўку неабходна адправіць на е‑мэйл: HavelFellowship@rferl.org.

    Падрабязнасці — тут.

    Дэдлайн — 6 чэрвеня 2016 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці