• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгістрацыя на асiнхронны анлайн-курс «Медыятэксты на англійскай — English Media Texts» (да 22 кастрычніка)

    Навыкі аналітычнага чытання і аналізу тэксту неабходныя для паспяховай арыентацыі ў сучасным зменлівым свеце, асабліва калі гаворка ідзе пра замежную мову. Гэты практычны курс дапаможа разабрацца ў свеце тэксту і падтэксту, значэння і сэнсу. Акрамя таго, гэта выдатная магчымасць папрактыкаваць сваю англійскую і пашырыць свой слоўнікавы запас.

    Студэнты пазнаёмяцца з складнікамі тэксту, навучацца ўжываць тэарэтычны матэрыял для ўважлівага чытання і аналізу медыятэксту на англійскай мове. Аналіз ўключае ў сябе вылучэнне важнай і другараднай інфармацыі, фармулёўку тэмы і асноўнай ідэі, выяўленне паслядоўнасці і паўтонаў, разуменне, параўнанне і аналіз моўных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ўздзеяння на чытача і дасягнення жаданага эфекту.

    Курс складаецца з інтэнсіўнага аналітычнага чытання на англійскай мове, моўных практыкаванняў, тэстаў і творчых заданняў, якія дазволяць студэнтам інтэграваць базавыя веды, выпрацаваць схему аналізу медыятэксту і выпрабаваць яе на практыцы.

    Фармат

    Кароткія відэа-лекцыі, тэксты для самастойнага чытання і працы (да 4 старонак), трэніровачныя практыкаванні, тэсты па кожнай тэме.

    Умовы залічэння на курс: 

    Англійская мова — сярэдні ўзровень (inter­me­di­ate-B1) або вышэй (курс цалкам на англійскай мове).

    Да канца курса слухачы змогуць:

    • ужываць мінімум 50 новых англійскіх словаў і выразаў;

    • вызначаць і тлумачыць асноўныя тэарэтычныя паняцці і прымяняць іх для аналізу медыятэксту на англійскай мове;

    • перадаваць кароткі змест медыятэксту, вылучаючы важную інфармацыю;

    • выяўляць заканамернасці арганізацыі моўных элементаў розных узроўняў у медыятэксце;

    • параўноўваць медыятэксты і іх элементы;

    • абгрунтоўваць свае назіранні і падбіраць адпаведныя прыклады з тэксту;

    • фармуляваць тэмы і асноўныя ідэі медыятэксту, выяўляць паслядоўнасці;

    • рабіць знітаваны аналіз медыятэксту на англійскай мове

    Кантроль і ацэнка вынікаў навучання

    • Бягучы кантроль (формы, метады, каляндарны план, крытэрыі ацэнкі): тэсты па кожнай тэме, 40% правільных адказаў у кожным тэсце);

    • Выніковая атэстацыя (форма, парадак і каляндар правядзення, крытэрыі ацэнкі): па выніках бягучых тэстаў, 70% выкананых тэстаў);

    • Палітыка курсу (мінімальныя патрабаванні да ўдзелу і выканання заданняў): выкананне 70% тэстаў

    Выкладчык

    Вольга Пятрова — магістр філалагічных навук

    Запісацца на курс 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці