Razam аб’яўляе набор у Школу юнага журналіста (Вільня)
Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam аб'яўляе набор для дзяцей ад 11 да 17 гадоў. Заняткі вядзе журналістка, сябра БАЖ.
Праграма прадугледжвае навучанне асновам журналістыкі і развіццё творчага мыслення.
Моладзь падчас заняткаў зможа:
- Пазнаёміцца з прафесіяй журналіста, засвоіць функцыі і жанры журналістыкі;
- Даведацца, як узаемадзейнічаць з аўдыторыяй;
- Навучыцца пісаць нататку, інтэрв’ю і рэпартаж;
-Навучыцца прыдумляць загалоўкі і пісаць ліды;
-Пашырыць слоўнікавы запас і развіць навыкі крытычнага мыслення;
-Навучыцца не баяцца задаваць пытанні спікеру;
- Даведаецца, якія ёсць беларускія СМІ (а да некаторых нават сходзяць на экскурсію ў рэдакцыю);
- Паглядзіць, як медыя прасоўваюць кантэнт на розных платформах — ад сайта да YouTube і сацсетак;
-Навучыцца распазнаваць дэзінфармацыю і фэйкавыя навіны.
Падчас навучання прадугледжаны майстар-класы з журналістамі і медыяменеджарамі беларускіх СМІ.
Заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень па выходных. Кошт: 35 еўра ў месяц.
Адрас: Razam Center Vilniaus, 16
РЭГІСТРАЦЫЯ