• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ратуй сябе! Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі» (да 18 красавіка)

    Запрашаем на курс беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Польшчы і Літве і дбаюць пра тое, як у складаных умовах не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку.  

    Курс цалкам практыкаарыентаваны. Пройдзе ў анлайн і афлайн фармаце з удзелам экспертаў з Польшчы і Літвы.

    Вы даведаецеся, як:
    — медыя і журналістам легалізавацца ў Польшчы і Літве, а таксама вырашыць тыя бытавыя «дробязі», ад якіх залежыць камфортнае жыццё;
    — псіхалагічна адаптавацца і засвоіць асновы самападтрымкі ў надзвычай крызісных умовах;
    — бяспечна камунікаваць ды прытрымлівацца правілаў камп’ютарнай бяспекі;
    — знаходзячыся за мяжой, не згубіць адчуванне лакальнай інфармацыйнай павесткі ў Беларусі і сувязь са сваёй аўдыторыяй;
    — пачаць і раскруціць уласны медыяпраект.

    Для ўдзельнікаў курса прадугледжаныя дадатковыя індывідуальныя юрыдычныя ды псіхалагічныя кансультацыі.

    АПІСАННЕ КУРСА

    Цягам курса адбудзецца 7 вэбінараў у красавіку-чэрвені 2022 года раз на тыдзень па серадах з 20 красавіка да 1 чэрвеня 2022 года. Заняткі будуць праходзіць з 18.30 да 20.30 па беларускім часе.  

    Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у трохдзённых афлайн-сесіях па пашырэнню прафесійных кампетэнцый у Варшаве (10–12 чэрвеня) і Вільнюсе (1–3 ліпеня).

    Колькасць месцаў абмежаваная. Каб патрапіць на курс, трэба зарэгістравацца да 18 красавіка 2022 года, 12.00.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць конкурсны адбор, не пазней за 19 красавіка атрымаюць запрашэнне і спасылку на першы вэбінар. Калі засталіся пытанні, пішыце нам: ratujsiabie@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці