• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расследаванне дэзінфармацыі на YouTube: Вэбінар GIJN (12 чэрвеня)

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) запрашае на практычны анлайн-занятак па даследаванні алгарытмаў YouTube.

    Расследаванне дэзінфармацыі на YouTube: Вэбінар для журналістаў

    Досведам, метадамі, інструментамі і некаторымі лайфхакамі для расследаванняў прапаганды і дэзінфармацыі на YouTube падзелиіцца ўкраінская дата-журналістка Юлія Дукач, суаўтарка дата-праекта «Спіраль залежнасці: Як алгарытмы YouTube прасоўваюць канспіралогію і прапаганду».

    На працягу 75-хвіліннай практычнай сесіі ўдзельнікі разам з трэнерам

    • будуць даследаваць розныя тэмы, гіпотэзы і пытанні, якія могуць стаць адпраўной кропкай для аналізу кантэнту на YouTube;
    • будуць вучыцца аналізаваць загалоўкі, выяўляць распаўсюджвальнікаў прапаганды і вывучаць рэкамендацыі, алгарытмы і стратэгіі мадэрацыі платформы;
    • разгледзяць розныя падыходы да збору дадзеных з платформы з выкарыстаннем практычных прылад, у прыватнасці, пашырэнні для Chrome, скрэйпераў, API YouTube і бібліятэкі yt-dlp. Chat­G­PT дапаможа лёгка стварыць код, зрабіўшы гэтыя метады даступнымі нават для тых, хто не мае глыбокіх ведаў праграмавання.

    Мова вэбінара украінская, з перакладам на рускую.

    Калі: серада, 12 чэрвеня 2024 года, 11.30 па Мінску.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Трэнерка Юлія Дукач кандыдатка навук, дата-журналістка-расследавальніца, кіраўніца праекта Texty.org.ua па развянчванню дэзінфармацыі, які заваяваў міжнародную ўзнагароду за журналістыку дадзеных Sig­ma Awards-2020 у намінацыі «Лепшая інтэрактыўная старонка навін».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці