• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Публічная лекцыя беларускага фатографа Максіма Сарычава (3 сакавіка, 18:00)

    Як можна візуалізаваць мінулае і паказаць тое, чаго няма? Як новыя каналы камунікацыі робяцца сёння прастораю ды інструментам мастацкіх практык? Што адбываецца на мяжы мастацтва, візуальных медыяў, дакументу, журналісцкіх расследаванняў і новых тэхналогіяў?

    Аповед будзе грунтавацца на праектах фатографаў/мастакоў, якія працуюць з рэальнасцю, але выходзяць пры гэтым за межы дакументальнай фатаграфіі, эксперыментуюць з візуальнай мовай і канцэптуальнасцю. У тым ліку гаворка пойдзе аб працы над тэмамі вайсковых канфліктаў і злачынстваў, цэнзуры, дзяржаўнай бяспекі, парушэння правоў чалавека, карупцыі.

    Лекцыя пройдзе ў межах персанальнай выставы аўтара «Сляпая зона», даступнай у прасторы ЦЭХ да 6 сакавіка 2017 года.


    Максім Сарычаў — візуальны мастак Беларусі, які працуе з тэмай улады і грамадства. Ён дзее на перакрыжаванні дакументальнай і мастацкай фатаграфіі, выкарыстоўвае відэа/мультымедыя, а таксама працуе ў галіне фотажурналістыкі. Сарычаў — пераможца важных фотападзеяў Беларусі: конкурсаў PRAFOTA 2015 і Belarus Press Pho­to 2015. Удзельнік калектыву мастакоў LĒD.

    Удзел платны: 4 руб.

    Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці