• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыёму заявак на конкурс для журналістаў «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» (прыём матэрыялаў да 31 сакавіка)

    Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць конкурс «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» для беларускіх журналістаў і блогераў, матэрыялы якіх на гістарычную тэматыку ў журналісцкіх жанрах былі апублікаваныя ў беларускіх медыя ці падрыхтаваныя беларускімі аўтарамі для замежных медыя.

    Конкурс ладзіцца ў мэтах удасканалення майстэрства беларускіх журналістаў у працы з гістарычнай тэматыкай праз канцэпцыю правоў чалавека, пазбягання інструменталізацыі гісторыі ў медыя, паляпшэння якасці матэрыялаў на гістарычную тэматыку і прымянення крэатыўных падыходаў у выкарыстанні жанраў і фарматаў, а таксама пашырэння грамадскай дыскусіі на гістарычныя тэмы.

    Конкурс праводзіцца ў намінацыі «Найлепшая журналісцкая праца на гістарычную тэму».

    АЦЭНЬВАЕЦЦА:

    валоданне канцэпцыяй правоў чалавека і этычнымі прынцыпамі: паказ гістарычных падзей праз канцэпцыю правоў чалавека і адпаведнасць этычным прынцыпам журналістыкі;

    якасць матэрыялу: дакладнасць, адпаведнасць фактам, глыбіня распрацоўкі тэмы, прыналежнасць да аднаго з журналісцкіх жанраў, дакладная, зразумелая і яскравая мова выкладання;

    крэатыўны падыход: арыгінальнасць падачы інфармацыі, выкарыстанне мультымедыйных сродкаў, аўтарскі стыль;

    пашырэнне грамадскай дыскусіі: навізна тэмы, яе актуальнасць на дадзены момант, прасочванне сувязяў гістарычных падзей з сённяшнім днём і сучаснікамі.

    Мова кантэнту — беларуская альбо руская. Пры падачы публікацыі на іншай мове ўдзельнік конкурсу сам павінен прадаставіць журы пераклад.

    ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА З 20 ЛЮТАГА ПА 31 САКАВІКА 2023 ГОДА ЎКЛЮЧНА.

    Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за тры матэрыялы (альбо не больш за адну серыю з некалькіх матэрыялаў), якія пабачылі свет ў перыяд з 1 красавіка 2021 да 31 сакавіка 2023 года.

    У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія журналісты і блогеры, якія зараз жывуць у Беларусі ці па-за яе межамі. У выключных выпадках матэрыялы могуць быць пададзеныя на конкурс не аўтарам, а рэдакцыяй медыя, у якім яны былі апублікаваныя.

    Вынікі творчага конкурсу шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў, гісторыкаў і праваабронцаў.

    Сябры журы будуць ацэньваць матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу па кожным з азначаных крытэрыяў па 10-ці бальнай шкале. Пераможцамі будуць прызнаныя тры матэрыялы з ліку пададзеных на конкурс, якія набяруць найбольшую суму балаў: першае, другое і трэцяе месца.

    Для ўдзелу ў конкурсе

    Дасылайце з 20 лютага да 31 сакавіка 2023 года (уключна) праз анкету-заяўку матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1.04.21 да 31.03.2023 года.

    Матэрыялы, якія публікаваліся ў электронным выглядзе, падаюцца ў заяўцы спасылкай.

    У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі матэрыялы, якія друкаваліся ў папяровых выданнях, падаюцца ў выглядзе якаснага скану ў фармаце PDF памерам не больш за 2 Мб кожны. Файлы, якія перавышаюць ўказаны памер, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца і не разглядаюцца.

    Заяўкі без запаўнення ўсіх пазначаных у анкеце пунктаў да ўдзелу ў конкурсе таксама не дапускаюцца і не разглядаюцца. 

    ДАСЛАЦЬ ЗАЯЎКУ НА КОНКУРС

    Калі аўтар публікацыі ананімны альбо выступае пад псеўданімам, журы пакідае за сабой права спраўдзіць у рэдакцыі аўтарства матэрыялу.

    Ацэнка конкурсных прац будзе праведзеная журы шляхам таемнага галасавання да канца красавіка 2023 года.

    Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 3 мая 2023 года, але не будуць агучвацца публічна. Кожны з удзельнікаў будзе індывідуальна праінфармаваны аб выніках ацэнкі ягоных прац.

    Пераможцы атрымаюць дыпломы конкурсу, а таксама матэрыяльныя ўзнагароды.

    Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на адрас: konkurshistory@gmail.com  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці