• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак у Школу маладога пісьменніка (да 21 верасня)

    smp_big_850.jpg

    Умовы паступлення
    * Узрост: ад 18 гадоў.

    * Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.com У заяўцы: 1) уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак; 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка; 3) спіс з 5–10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.

    Правілы афармлення заяўкі:

    * Тэма ліста: Школа 2018–2019

    * Вашыя прозу, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e‑mail і кантактны нумар тэлефона.

    * Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад:

    Pashkevich_Alaiza.doc

    Bahdanovich_Maksim.doc

    *Заяўкі для паступлення на курс 2018–2019 дасылайце на адрас shkola.pismennika@gmail.com да 21 верасня 2018 г.

    Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

    Пра праект
    Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.

    Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15–20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

    Заняткі:

    Хоць пачыналася Школа як адукацыйны праект ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” для паэтаў і празаікаў, з 2013 года ў ёй навучаюцца тыя, хто спрабуе сябе менавіта ў прозе.

    Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

    Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15–20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

    Выкладчыцкі склад:

    У розныя гады выкладчыкамі і выкладчыцамі Школы былі:



    2012–2013 пісьменнікі Валянцін Акудовіч і Алесь Пашкевіч (Проза), паэты Уладзімір Някляеў і Андрэй Хадановіч (Паэзія).

    З 2013 па 2015 у школе працавала пісьменніца Наталка Бабіна.

    Цяперашні выкладчыцкі склад выглядае наступным чынам:

    Ганна Бутырчык – літаратуразнаўца, загадчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук.

    Наталля Паваляева – празаік, выкладчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук.

    Людміла Рублеўская – празаік, паэтка, літаратурны крытык, журналістка.

    Акрамя заняткаў з пастаяннымі выкладчыцамі, Школа арганізуе майстар-класы і лекцыі вядомых беларускіх пісьменнікаў_іц, перакладчыкаў_ыц, літаратурных крытыкаў і навукоўцаў. Сакрэтамі свайго майстэрства з навучэнцамі ў розныя гады дзяліліся Святлана Алексіевіч, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Алена Брава, Альгерд Бахарэвіч, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вольга Гапеева, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч і іншыя.

    Зборнікі прозы:

    Пасля заканчэння навучання ў Школе ўсе навучэнцы і навучэнкі атрымліваюць магчымасць надрукаваць свае творы ў калектыўным празаічным зборніку. На дадзены момант выйшла 3 зборнікі.

    Параходзік сучаснасці: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2012–2013)

    Казкі майго горада: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2013–2014)

    Рэцэнзіі на кнігу можна пачытаць тут і тут

    Вешчуны ідуць на Беларусь: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2014–2015/2015–2016)

    Школьны Блог:

    Падчас навучання ў Школе маладога пісьменніка ўсе навучэнцы маюць магчымасць змяшчаць свае творы ў блогу

    Кантакт

    Па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю Школы, звяртайцеся па электроннай пошце shkola.pismennika@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці