• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship (да 1 мая)

    Цэнтр новых ідэй абвяшчае аб прыёме заявак на Vitali Silitski Fellowship. Двухмесячная нерэзідэнтная праграма, названая ў гонар выбітнага беларускага палітолага, з’яўляецца інвестыцыяй у новае пакаленне мысляроў. 

    У межах праграмы стыпендыят зрэалізуе ўласны аналітычны праект, пройдзе адукацыйны курс і наладзіць кантакты з беларускімі і замежнымі партнёрамі. Прапанаваныя самастойныя даследчыя праекты павінны быць працягам даследаванняў Віталя Сіліцкага і маюць служыць дапаможным рэсурсам для людзей, якія хацелі б ператварэння Беларусі ў дэмакратычную краіну. 

    Праграма абвяшчаецца ў супрацоўніцтве з Фондам імя Віталя Сіліцкага, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Бізнес-школай ІПМ, якая зладзіць кароткатэрміновы адукацыйны курс для абранага ўдзельніка праграмы. 

    Абраны ўдзельнік атрымае стыпендыю. 

    Крытэрыі адбору

    Fel­low­ship скіравана да прадстаўнікоў акадэмічнай сферы, арганізацый грамадзянскай супольнасці, устаноў бізнесу, медыяў і дзяржаўных органаў, якія маюць выразныя дасягненні ў сваіх сферах. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 35 гадоў і дагэтуль не ўваходзілі ў каманду Цэнтра новых ідэй.

    Цэнтр новых ідэй не будзе вымагаць ад Fel­low адмовіцца ад сваіх працоўных абавязкаў, але мы чакаем, што стыпендыят будзе прысвячаць дастатковую колькасць свайго часу праграме ў Цэнтры новых ідэй. 

    Неабходныя дакументы для падачы на ўдзел у праграме

    • рэзюмэ (не болей за дзве старонкі);

    • матывацыйны ліст з апісаннем уласнага аналітычнага праекта і звесткамі пра пытанні і метады даследавання (не болей за 1000 словаў);

    • спіс найважнейшых публікацый.

    Заяўкі прымаюцца на silitskifellowship@gmail.com да 1 мая 2020 года. 

    Пра Віталя Сіліцкага

    Віталь Сіліцкі (1972–2011) – адзін з найлепшых палітолагаў свайго пакалення на постсавецкай прасторы. Віталь быў першым дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, даследчыкам у Стэнфардскім універсітэце і Нацыянальным фондзе ў падтрымку дэмакратыі. Да распрацаваных ім канцэпцый належаць “прэвентыўны аўтарытарызм” і “аўтарытарны інтэрнацыянал”. Віталь Сіліцкі памёр ад анкалогіі ва ўзросце 38 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці