Прыём заявак на летні семестр у Польшчы (да 31 кастрчніка)
8 верасня 2016
Даслана арганізатарамі
Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на летні семестр (люты – чэрвень 2017).
Стыпендыя GFPS прапануе:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у двух семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
- стыпендыю памерам 1450 злотых;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!
Неабходны набор дакументаў:
- запоўненую анкету;
- матывацыйны ліст на польскай мове;
- план побыту ў Польшчы на польскай мове;
- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
- сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе (у pdf-файлах).
Прыём заявак доўжыцца да 31 кастрычніка 2016!
Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Бац-бац — и в течение одной человеческой жизни все сгнивает до червей». Что писали белорусские пропагандисты о «Евровидении»
13.05.2024
Магілёўскі журналіст Сяргей Антонаў мусіў выехаць за мяжу пасля допытаў у КДБ
15.12.2023
Беларускі расследавальніцкі цэнтр падтрымаў зняволеных калег у Кыргызстане
12.03.2024
«Экстрэмісцкім фарміраваннем» прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Мы не Холопы» і сацсеткі блогера Алега Жалнова
06.05.2024