• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на конкурс праектнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020 (да 15 мая)

    Аргкамітэт прэміі праектнай фатаграфіі і сторытэлінгу ПРАФОТА рады аб'явіць адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе.

    Прэмія дакументальных і арт-праектаў для беларускіх фатографаў прысуджаецца ў дзвюх катэгорыях: фатаграфія і лічбавы сторытэлінг. Праекты прымаюцца да 15 мая. Вынікі будуць абвешчаныя на пачатку чэрвеня.

    Сёлета ў журы фатаграфічнай катэгорыі ПРАФОТА ўваходзяць: Антаніна Сцебур — куратарка, даследчыца; Дымітры Бэк — фотарэдактар часопіса/ галерэі / фабрыкі «Pol­ka» у Парыжы; Энрыка Стэфанэллі — фатограф, журналіст, куратар і выкладчык фатаграфіі; Кэраль Кёртынг — фотарэдактарка часопісу «Leica Fotografie Inter­na­tion­al». 

    Лічбавую катэгорыю будуць судзіць Вольга Кравец — рэжысёрка дакументальнага кіно і фатографка ў NOOR; Шарль-Анры Фрызон— прадзюсар, партнёр у агенцтве Upfront; Сяргей Карпаў — візуальны дакументаліст, прадзюсар, кіраўнік мультымедыйных праектаў.

    Узначальвае журы прадзюсарка, куратарка, фотарэдактарка Ганна Шпакава.

     

    Фатаграфічная прэмія

    Прэмія ПРАФОТА у катэгорыі «Фатаграфія» прымае заяўкі беларускіх аўтараў і аўтарскіх калектываў, якія працуюць з фатаграфіяй у дакументальным жанры ці эксперыментуюць з мастацкімі формамі, у дзвюх намінацыях:

    • Дакументальная фатаграфія
    • Мастацкая фатаграфія

    Для кожнай намінацыі міжнароднае журы складзе доўгі спіс з 15-ці фотапраектаў ды кароткі спіс — з 7‑мі. Адзін праект у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры.

    Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.

     

    Лічбавы сторытэлінг

    У катэгорыі «Лічбавы сторытэлінг» прымаюцца заяўкі беларускіх аўтараў і аўтарскіх калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі. Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:

    • Дакументальны лічбавы праект
    • Мастацкі лічбавы праект

    Для кожнай намінацыі міжнароднае журы складзе доўгі спіс з 15-ці лічбавых праектаў ды кароткі спіс — з 7‑мі. Адзін праект у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры.

    У катэгорыі «Лічбавы сторытэлінг» могуць удзельнічаць праекты наступных тыпаў:
    – лінейны праект;
    – нелінейны праект;
    – інтэрактыўны праект.

    Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці